Вылучанае колерам слова не абавязкова абазначае памылку. Гэта – сігнал, каб звярнуць увагу. Магчыма, вы ўжылі рэдкае слова ці імя, якія можна пакінуць, але гэта ўжо ваш выбар. Сэрвіс правярае менавіта правапіс кожнага слова, а не выбар граматычных формаў.

Мы раім усталяваць праверку правапісу на свой камп'ютар у выглядзе дадатку LanguageTool для наступных праграм :
Chrome
Firefox
Safari
Edge
Opera
Thunderbird
У LibreOffice (пачынаючы з версіі 7.1.6) наша база ўбудаваная, і вы можаце выкарыстоўваць яе для праверкі правапісу, вызначыўшы мову тэксту праз меню "Tools/Language" ці ўключыўшы аўтаматычную праверку правапісу праз меню "Tools/Automatic Spell Checking" і адмысловую праверку праз "Tools/Spelling..."

Для праверкі правапісу ў Microsoft Office і Windows раім усталяваць Belarusian Proofing Tools ад МТГ «RэZэрвацыЯ».

Таксама, LanguageTool мае інтэграцыю з праграмамі:
LibreOffice
OpenOffice
Word
Google Docs
macOS
Windows



Send emails to bnkorpus@gmail.com