Дасылайце зафіксаваны матэрыял
Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў збірае запісы фальклору (сшыткі, дзённікі, альбомы, гука- і відэазапісы народных выканальнікаў, мясцовых сямейных і каляндарных свят, абрадаў і звычаяў).
Дасылайце фальклорны матэрыял на электронную пошту belarusianfolklore@gmail.com альбо па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1 корп. 2, пак. 301
Будзем удзячныя за дапамогу ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі!