Пра казу поўбока луплена
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 75, спр. 109, № 36, арк. 166–168
аўдыё
ф. 20, воп. 75, ст. 22, № 10
Зап. Барташэвіч Г. А. ў 1975 г. у в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. ад Еўдакіі Кандратаўны Ляўчэні, 1902 г. н.
нумар
СУС 212
Пра казу поўбока луплена
Жыў-быў дзед і – з бабаю, і ўнучка была. Пагнала ўнучка пасціць эту казу. Напасціла яе добра, а дзед стаіць ля двара і пытае:
Козка, козка, ці нясеш мне вядро малака?
Дык яна кажа:
Не, дзедко, не нясу, бо бегла цераз масточак, толькі ўсяго ўхапіла
кляновы лісточак, а бегла цераз грэбельку, ухапіла вады капельку. Галодная вельмі.
Ну, нічога. Назаўтра бабу адправіў. Баба напасціла яе добра ўжо. Жане, дзед і пытае:
Козка, ці нясеш мне вядро малака?
Не, дзедко, не нясу, бо галодна. Бегла цераз масточак, усяго ўхапіла
кляновы лісточак, а бегла цераз грэбельку, ухапіла вады капельку.
Ну, гэты дзед назаўтра сам пагнаў. Напасціў ужо яе добра, аж бокі трашчаць, да зайшоў уперад да ўжо пытае так о. Яна яму ізноў атвячае гэтак само. Ён зазлаваўса, узяў прывязаў к плоту і стаў лупіць яе жывую. Аблупіў палавіну бока, пашоў, затупіўса нож, пашоў вастрыць нажа, яна атарвалася й пабегла. Пабегла, забегла яна ў лес, стаіць хатка на курынай лапцэ. Яна ў тую хатку залезла ўжэ, села на прыпячак і сядзіць. Прыбеглі козкі, бачаць, што нехто ў хаце ў іх сядзіць. Дак яны паплакалі, паплакалі, вышлі на дарогу і плачуць. Ідзе леў.
А чаго плачаце козкі?
Нехта ў нашай хатцэ!
Хадзем, я выжану.
Прышоў ён да так зарычаў добра:
Вылязай з хаткі.
Дак яна:
Хто ў нашай хатцэ, хто ў нашай будцэ – выхадзі! Я каза дзераза, паўбока луплена, за тры грошы куплена, хадзі цябе
аблуплю.
Ён спужаўса ды і, пабег у лес. Яны ізноў плачуць. Ідзе мядзведзь. Мядзведзь ужо кажа:
А чаго вы, козкі, плачаце?
Нехта ў нашай хатцэ.
Хадзем, я выжану.
Прышоў эты мядзведзь.
Туку-туку нагамі, скалю цябе рагамі, ухадзі з нашае хаткі, –
замармытаў так.
Я каза-дзераза, паўбока луплена, за тры грошы куплена, хадзі і цябе
аблуплю.
І мядзведзь уцёк.
І ліс ішоў, і зайчык, усе выганялі. А патом ляціць пчолка.
Чаго вы плачаце?
Нехта ў нашай хатцэ.
Хадзем, я выжану.
Ой, ужэ, – кажа, – і леў выганяў, мядзведзь, і воўк, і заяц, і ліс – ніхто
не выгнаў, а эта ты выжаніш.
Ну, хадзем.
Эта пчолка ўжо прыляцела да дзыкае да й крычыць:
Выхадзі!
Дак яна ёй тожа атвячае:
Я каза-дзераза, паўбока луплена, за тры грошы куплена, хадзі цябе
аблуплю.
Эта пчолка трапіла ў шчылечку, уляцела ў хату і ў ёй у той бок жалу дала, яна скаціласа і здохла.
Тады этыя козкі прыбеглі, і вельмі ўжо рады, што пчолка выгнала з хаты эту казу. Да пасеклі, да склалі, да м’яса параць, да ядзяць.