У якасці галоўных герояў казак пра жывёл выступаюць звяры, птушкі, рыбы, а таксама прадметы, расліны і з’явы прыроды. Аднак іх нельга ўспрымаць як апавяданні аб жыцці жывёл. Гэта творы, у якіх адлюстраваны шырокі спектр чалавечых адносін, чалавечых характараў, малюнкі быту. Дамінуючую ролю ў пабудове сюжэта адыгрывае кантраст характараў: моцны – слабы, дурны – мудры, разумны – наіўны. Тут выразна праяўляецца і пастаянна захоўваецца заснаваная на сіле іерархія персанажаў, іх супадчыненне па ланцужку: заяц – ліса – воўк – мядзведзь і да т. п. Адносіны між персанажамі-жывёламі – гэта праекцыя чалавечых адносін, а не адлюстраванне ці перайманне іх. Таму жывёлы ў казцы становяцца свайго роду персаніфікацыяй дзеянняў і ўчынкаў, або – кажучы сучаснай мовай – персаніфікацыяй стратэгій паводзін.
Асноўны кампазіцыйны стрыжань казак пра жывёл – гэта падман у самых розных відах i формах. Сучасная мараль асуджае падман, але ў казках пра жывёл ён выклікае ўхваленне як форма выказвання перавагі слабага над дужым. Калі ствараліся падобныя творы, падман быў адным са сродкаў барацьбы за існаванне.
Найбольш распаўсюджаныя і каларытныя вобразы казак пра жывёл – вобразы лісы, ваўка, мядзведзя, ката. Недзе другім планам ідуць вобразы льва, дзіка, зайца, хаця ў некаторых казках ім адведзены вядучыя ролі. Што істотна, і людзі ў казках пра жывёл таксама дзейнічаюць па падобных прынцыпах, заснаваных на сіле, карыстаюцца наіўнасцю або слабасцю меншых істот.
Яркую асаблівасць казак пра жывёл складае іх дыялагічнасць. Дыялогі персанажаў уваходзяць практычна ў кожную казку і часам займаюць да 90% ад агульнага аб'ёму. Персанажы ўвесь час размаўляюць адзін з адным.
У міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў у аснову падзелу казак пра жывёл пакладзены асаблівасці іх вобразнай сістэмы. Вылучаюцца наступныя групы:
• казкі пра дзікіх жывёл;
• казкі пра дзікіх і свойскіх жывёл;
• казкі пра чалавека і дзікіх жывёл;
• казкі пра свойскіх жывёл;
• казкі пра птушак і рыб;
• іншае.
...
Паказаць больш
Казка пра лісічку хітрую і дурнога воўка
Чытаць
Казка пра ката, лісіцу, мядзьведзя
Чытаць
Казка пра зайчыка і вавёрачку
Чытаць
Як лісічка па бабцы плакала
Чытаць
Казка пра дурнога воўка
Чытаць
Піражок
Чытаць
Казка пра козачку
Чытаць
Казка пра воўка
Чытаць
Пра казу поўбока луплена
Чытаць
Пра дзеда і лісу
Чытаць
Пра бабку, казу і воўка
Чытаць
Пра дзедаву казу
Чытаць
Пайшоў казёл у лычкі
Чытаць
Пра казу, бабу і дзеда
Чытаць
Каза-дзераза
Чытаць
Каза-дзераза
Чытаць
Казка пра казу луплену
Чытаць
Як дзед з бабай пасеялі боб пад лавай
Чытаць
Козкі-розкі (баба ў козах)
Чытаць
Пра ліску
Чытаць
Пра пеўніка і ліску
Чытаць
Пра воўка
Чытаць
Гарох да неба
Чытаць
Як воўк сабаку выратаваў
Чытаць
Пра лісічку, коціка і пеўніка
Чытаць
Як воўк на каляду хадзіў
Чытаць
Каза-дзераза
Чытаць
Курка-раба
Чытаць
Як дзед ліску забіў
Чытаць
Каза луплёная (Каза-дзераза)
Чытаць
Пра лісу
Чытаць
Ліса і вінаград
Чытаць
Пра бычка (Шкодны бык)
Чытаць
Пра бычка
Чытаць
Казка пра лісу
Чытаць
Коцік, пеўнік і ліса
Чытаць
Пра брахуху-казу
Чытаць
Казка пра лісу
Чытаць
Каза-дзераза
Чытаць
Дзед, ліса і воўк
Чытаць
Сабака і воўк
Чытаць
Кот-бургомістр
Чытаць
Заяц і вожык
Чытаць
Прыгоды ваўка
Чытаць
Пра трох парасят
Чытаць
Казка пра беднага зайца
Чытаць
Як заяц і вожык навыперадкі бегалі
Чытаць
Мужык, ліса і воўк
Чытаць
Казка пра ката, дразда, петуха і лісу
Чытаць
Пра брахлівага козліка
Чытаць
Пра сабаку і воўка
Чытаць
Воўк і касец (кніжная)
Чытаць
Казка пра лісічку
Чытаць
Пра казу-дзеразу
Чытаць
Казка пра лісу
Чытаць
Каза-дзераза
Чытаць
Казка пра казу лупленую
Чытаць
Пра казу луплёну
Чытаць
Воўк
Чытаць
Пра неразумнага воўка
Чытаць
Пра бабу, дзеда і лісу
Чытаць
Пра бабінку
Чытаць
Стары сабака
Чытаць
Кот і лясныя звяры
Чытаць
Кот, сабака, заяц і ліса
Чытаць
Казка пра Мужыка (Пра Мароз, Сонца і Вецер)
Чытаць
Казка пра лісу і дзеда
Чытаць
Галодны воўк (Воўк-дурань)
Чытаць
Каза луплёная
Чытаць
Пра боб
Чытаць
Дзед з бабай і воўк
Чытаць
Заяц і ліса
Чытаць