Пра дзеда і лісу
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 75, спр. 103, сш. 2, № 152, ст. 80–81
аўдыё
ф. 20, воп. 75, ст. 101, № 7
Зап. Каламыцава В. М. у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ад Іваненкавай В. С.
нумар
СУС 1+2+3+4
Казка пра дзеда і лісу
Едзе дзед, рыбу лавіў. Налавіў мех рыбы і вязе. Ліса прытварылася і ляжыць на дарозе. Ён: «Ах вот-жа добры бабе будзе варатнік, харошы будзе». За гэту лісу палажыў на воз і ўсё паганяе: «Гэй, но, гэй, но». Прыехаў дамоў:
Баба! От будзе варатнік табе харошы.
Азірнуўся — няма. А тая ліса праела эты мех рыбы, да выкідае, да
выкідае, да выкідае далоў. А тады ўжо ўсё ідзе ды ідзе, ды есць ужо тую рыбу.
Воўк ідзе, пытаецца:
Ну, дзе ты рыбу ўзяла?
Дык яна кажа:
Я налавіла.
А дзе ты налавіла?
Да вот тамака на рэчкі. У палонку пашла налавіла, хвоўст улажыла ў
тую палонку, і гавару:
Лавіся, рыбка, вялікая і малая, лавіся, рыбка, вялікая і малая, я і
налавіла.
Гэты воўк пайшоў. У палонку гэту хвоўст уставіў, пераначаваў — прымёрз еты хвоўст. Ён «цёх-цёх, цёх-цёх», думаў, што рыба налавілася, а гэты хвоўст прымёрз. Ён ужо ета як сарваўся, ды к бабе ўжо. А ліса ўжо пазірае. К бабе ўцякла ў ету хату. А баба хлеб мясіла, дык яна ў дзежку галаву ўрабіла ў цеста, ды ідзе ваўку жаліцца:
Ты вот, — кажа, — біты ідзеш, а я ж — кажа, — бачыш, галаву разбіла
і мазгі цякуць. Вязі мяне.
Воўк ужо вязе, вязе яе, а яна ўжо гаворыць:
Біты ды нябітага вязе. Біты ды нябітага вязе (смяецца).