Пра бабку, казу і воўка
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 75, спр. 103, сш. 2, № 154, ст. 85–86
аўдыё
ф. 20, воп. 75, ст. 101, № 9а
Зап. Каламыцава В. М. у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ад Іваненкавай В. С.
нумар
СУС 212 (частк.)
Казка пра бабку, казу і ваўка (Пасеяла баба грэчку)
Пасеяла бабка грэчку. Прышла ета каза, і есць ету грэчку. Гэта ж баба гнала, гнала, ніяк яе не прагнаць.
Ідзе еты воўк.
Чаго, бабуля, плачаш?
Бо ўлезла ж каза, да ніяк не выганю, усю маю грэчку паесць.
Давай, бабуля, я выганю.
Як пойшоў ён яе гнаць, так яна:
Тупе-тупе нагамі, іскалю цябе рагамі, ножкамі патапчу, хвосцікам
замяту.
Еты воўк і пабаяўся. Ідзе ўжо тая баба і зноў плача.
Ідзе ліса.
Чаго, баба, плачаш?
Ды ўбілася, — кажа, — каза ў грэчку, ды ніяк мне яе не выгнаць.
Я яе выганю.
Тожа пашла, так яна зноў гаворыць:
Тупе-тупе нагамі, іскалю цябе рагамі, ножкамі патапчу, хвосцікам
замяту.
І ета ліса пабаялася.
Ле́ціць пчала.
Чаго ты горка, бабка, плачаш?
Да ўлезла ж каза, ды ніяк не выганю.
Ну, бабка, я выганю.
Як села тая пчала да казе на лупу, тая каза, кажа, як забралася, кажа, да
пашла, да пашла. І выгнала эту казу.