...

Пра дзедаву казу

img

Пра дзедаву казу

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 75, спр. 103, сш. 2, № 156, ст. 85–91

аўдыё

ф. 20, воп. 75, ст. 101, № 10

Зап. Каламыцава В. М. у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ад Іваненкавай В. С.

нумар

СУС 212

Казка пра дзедаву казу

Была ў дзеда каза. Ён гаворыт:
Ну, унучка, гані ж казу ў поля.
Ета ўнучка і пагнала.
Йдзі ў поля козачка, йдзі ў поля! На крынічную ваду, на шаўковую
траву!
Напасціла яе, напасціла яе і гоніць дамоў. Дзед устрачае:
Козачка, козачка! Ці піла, ці ела?
Яна гаворыць:
Не, дзядулька. Не піла, не ела. Бегла цераз грэбельку, ухапіла вады
капельку, бегла цераз масток — ухапіла толька кліновы лісток.
Еты дзед гаворыць:
Ну, унучка, не напасціла ж казы. Гані, старуха, ты зоўтра.
Гэта старуха пагнала. Тожа вотак во гоніць і гаворыць:
У поля, козачка, у поля!
А тады ўжо во гэтак напасціла, гоніць дамоў. Еты ўжо дзед і зноў
устрачае.
Козачка, козачка! Ці піла, ці ела?
Не, дзядулька, не піла, не ела. Бегла цераз масток — ухапіла кліновы
лісток, бегла цераз грэбельку, ухапіла вады капельку.
От, баба, баба, і ты так не напасціла!
Паганю ж я сам.
Пагноў, напасціў, напасціў. Гоніць дамоў, ды забег наперад.
Козачка, козачка! Ці піла, ці ела?
Не, дзядулька, не піла, не ела. Бегла цераз масток, ухапіла кліновы
лісток, бегла цераз грэбельку, ухапіла вады капельку.
Ну, пастой жаж, паганая, пажджы ж!
Пайшоў нож вастрыць, зарэзаць.
А гэта каза слухала, слухала, што ён вострыць, да пайшла, пайшла, да
пайшла ў ліс, да ўбілася ў зайчыкаву хату, ды сядзіць. Гэты зайчык сядзіць, ды плача, не ўлезці ж ужо ў хату. Не пускае каза.
Ідзе ўжо воўк.
Чаго ты, зайчык, плачаш?
Да каза ўлезла ў хату, ды ніяк не пскае мяне ў хату.
Пашлі выганім.
Зноў прыходзяць ды:
Марш каза з хаты, марш каза з хаты!
Так яна:
Тупе-тупе нагамі, іскалю цябе рагамі, ножкамі патапчу, хвосцікам
замяту.
Зноў гэтаксама гаворыць гэта каза. Ета ўжо і воўк пабаёўся. Ідзе і ліса. І ліса етак:
Пайшлі, зайчык, пайшлі выганім.
Яна зноў гаворыць:
Тупе-тупе нагамі, іскалю цябе рагамі, ножкамі прытапчу, хвосцікам
замяту.
Ета і ліса пабаялася.
Ідзе певень.
Чаго зайчык плачаш?
Да ўлізла ж каза ў хату, ды не пускае мяне ў хату.
Пашлі выганім.
Пашлі, адчынілі як ужо дзверы, так гэты певень: «Ку-карэ-ку!». Ды той
казе на галаву певень.
Дык тая каза і ўцякла з тае хаты. Тады і ўжо зайчык гэты і певень сталі там пець, вупіваць, частавацца і ўсё гэта, там ўжо асталіся.