...

Каза-дзераза

img

Каза-дзераза

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 77, спр. 133, сш. 1, № 21, ст. 27–30

аўдыё

ф. 20, воп. 77, ст. 34, № 21

Зап. Кабашнікаў К. П. i Крук І. І. у 1977 г. у в. Старое Сяло Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. ад Маслянковай А. Ф.

нумар

СУС 212

Каза-дзераза

Жыў дзед і баба. Было ў іх козы. Заставіў дзед унучачку коз пасціць. Унучачка пагнала коз. Напасціла, накарміла, напаіла і гоня. Дзед выйшаў за вароты надзеў чырвоныя боты і спрашывае:
— Козы мае мілыя, ці пілі, ці елі?
— Нет, дзедушка, — гавора каза старая. — Мы ня пілі, не елі. Бегі цераз масток, ухапілі сухі лісток. Пабеглі. Беглі цераз грэбельку, ухапілі вады капельку. Пабеглі.
Дзед унучачку наругаў, насцябаў і ўсё. Пагнаў сам на втары дзень пасціць. Ужэ ж на такую траву харошаю.
Накарміў, напаіў, і ўсё, і гоня. І сам забяжаў наперад. Выйшаў за вароты, надзеў чырвоныя боты і спрашывае:
— Козачкі мае мілыя, ці пілі, ці елі?
А старая каза атвячае:
— Не, дзедушка, не пілі, не елі. Беглі цераз масток, ухапілі сухі лісток. І пабеглі. Беглі цераз грэбельку, ухапілі вады капельку і пабеглі.
Дзед рассярдзіўся на казу. Узяў тапор, стук па галаве, ўбіў казу. Убіў казу і стаў лупіць як. Аблупіў адзін бок, стаў пераварочваць. Каза падхвацілась і пабяжала. Бяжала, бяжала. Стаіць лісічкіна хата. Яна ў тую хатку. Нікога не было там, і лягла на печ. ісічка прыйшла і гавора:
— Хто тут у маёй хаце?
Пастукала.
А яна гавора:
— Я каза-дзераза. Мой адзін бок луплены, бок не луплены. Я цябе — гам — з’ем.
Лісічка выйшла і плача. Бяжыць зайчык:
— Кумушка-галубушка, што ты плачаш?
— А кумок-галубок. Нехта ў маёй хатцы. 
— Пайдзём выганім.
Прыйшлі выганяць. Ён пастукаў. Яна гавора:
— Я — каза-дзераза, бок мой луплены, бок не луплены. Я цібе — гам — з’ем.
Зайчык і пабяжаў.
Лісічка сядзіць пад хаткай, плача і плача. Паўзець рак:
— Што, кумушка, плачаш?
— А кумок-галубок, у маёй нехта хатцы.
— Пойдзем выганім.
— А, ужэ зайчык выганяў, воўк выганяў — ніхто не выгнаў. І ты, рачок-дурачок, не выганіш.
А рачок прыпоўз к казе і патом за луплены бок яе кляшнёй — шчык. Яна саскачыла із палка. Падпоўз рачок, шчэ раз шчыпануў яе за луплены бок.
Каза за дзверы і выскачыла. Як пабяжала з лупленым бокам. А лісічка з ракам сталі жыць і дабро нажываць і січас жывуць.