Як дзед з бабай пасеялі боб пад лавай
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 77, спр. 129
аўдыё
ф. 20, воп. 77, ст. 40, № 18
Зап. Барташэвіч Г. А. у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл. ад Еўдакіі Мікітаўны Варашкевіч (Ганіч).
Як дзед з бабаю пасеялі боб пад лаўкаю
Дзед быў з бабаю, і была ў іх унучка, і была ў іх сучка. І пасеялі боб пад лаўкаю ну ілі пад койкаю. Той боб расце і расце, пад самы паталок. Баба кажа:
— Дзеду, дзеду, знімаймо паталок, хай боб расце (і гарох, і боб там яны ўсе разам).
Знялі паталок. Гэты боб жаж і гарох быстро, пад саму крышу. Баба кажа:
— Дзеду, дзеду, знімай крышу, хай далей расце боб і гарох (ён жа ж уецца).
Знялі крышу. Парос гэты гарох і боб. Баба кажа:
— Дзеду, рабі лескі, ужэ пара боб шчыпаць і гарох падсыхае, нада ж яго абрываць.
Дзед лескі робіць-робіць, робіць-робіць, стук-стук малатком, стук-стук малатком. А патом ужэ зрабіў дзед гэтыя лескі, пакарабкаліса. Караб-караб-караб — ужэ дзед напярод, а баба за дзедам, а за бабаю унучка, а за ўнучкай сучка, а за сучкаю коцік, а там мышка. І палезлі. А патом дзед павярнуўса! Тую бабу і скінуў. А баба як бухнула на ўнучку, а ўнучка як бухнула на сучку, а тады як бухнулі на коціка, а там на мышку. І там жа быў і пеўнік астальны, пеўнік быў астальны. І патом усе ў рэку пабухалі, бо гэта было над берагам яны той боб садзілі, дак там была рэчка. Дак яны ўсе ў рэчку пабухалі — бух-бух-бух у воду, а патом пеўнік выскачыў на галінку на рацэ, як галінка пры баку:
— Какарэку-у! Баба ў рэку-у, дзед за ею-ю з чапляею! Ко-ко!
Певень ужэ «ко!»
Ужэ ўсе патапіліса дый і канец сказцэ.
Адзін пеўнік застаўса?
Ён жа на галінку ўскачыў.
Нашы дзеці просяць мяне і гэту: «Бабушка, раскажы, як дзед устапіўса, а як боб шчыпалі і гарох, а як лесачкі рабіў». Мяне просяць. Ото спаць, дак я драмлю. Я да палавіны раскажу, дак яны:
— Бабушка, не ўсе, яшчэ дальша есць.
— То вы ўжэ мне расказвайце.
— У нас гэтак не палучыцца. Бабушка, мы будзем слухаць.