...

Козкі-розкі (баба ў козах)

img

Козкі-розкі (баба ў козах)

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 77, спр. 129

аўдыё

ф. 20, воп. 77, ст. 40, № 19

Зап. Барташэвіч Г. А. у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл. ад Еўдакіі Мікітаўны Варашкевіч (Ганіч).

Козкі-розкі (баба ў козах)

Быў дзед і баба. Было ў іх п’яць авечак, шосты бычэчак. Прышоў воўк, сеў пад акном:
А ў бабы, а ў дзеда
П’яць авечак,
Шосты бычэчак.
Дай, дзеду, каляду́,
То я ўзаўтро прыду.
Дзед кажа:
— Бабо, аддаймо адну авечачку.
— Ну, аддаваймо, дзедку!
А ў іх было п’яць. Ужэ адну авечку аддаў. Ашчэ воўк прышоў:
А ў бабы, а ў дзеда
П’яць авечак,
Шосты бычэчак.
Дай, дзеду, каляду,
То я ўзаўтра прыду.
Дзед кажа:
— Бабо, аддай мо яшчэ авечку.
Ну, што ж воўка, нельга з дзвярэй выйсці.
Ну, ужэ асталаса ў дзеда вот сколько. Ашчэ воўк прышоў (лічаць яны).
А ў бабы, а ў дзеда
П’яць авечак,
Шосты бычэчак.
Дай, дзеду, каляду,
То я ўзаўтра прыду.
Ужэ дзед і гэтыя аддаў, пяць. Ашчэ ў дзеда адзін бычок. Ізноў прышоў:
А ў бабы, а ў дзеда
П’яць авечак,
Шосты бычэчак.
Дай, дзеду, каляду,
То я ўзаўтра прыду.
А дзед кажа:
— Бабо, хібо аддаймо і бычка. Воўк жа, няма як з дзвярэй выйсці.
— Ну, — кажа баба, — аддавай, дзедко, і бычка.
Ну, ужэ ўсё, у дзеда нічога няма і ў бабы. П’яць авечак аддаў, шостага бычка аддаў. Усё адно, а ён воўк, ідзе, а што ні з’есць — закапае. Ён жа бычка не з’есць усяго, закапае ў лясу. На другі раз воўк закопвае. І зноў ідзе:
А ў бабы, а ў дзеда
П’яць авечак,
Шосты бычэчак.
Дай, дзеду, каляду,
То я ўзаўтра прыду.
Німа чаго даваць. Дзед кажа:
— Бабка, хіба я цябе аддам. Ну, што ж мы воўку аддамо, сядзіць жа пад дзвярыма!
Тая бабка плача. Дзед ужэ бабку воўку аддасць.
— Ну, я не ведаю, дзедку, — і плача бабка.
— Бабушка, плач — не плач, нельга з хаты выйсці. Аддам я цябе воўку.
Аддаў бабку. Воўк бабку цяг-цяг за плацце, цяг-цяг за плацце, а воўк бабкі не пакусаў, за плацце цяг, за спадніцу. Патом воўк цяг-цяг, цяг-цяг. Пасадзіў, утаміўса ў лесу на пянёчку тую бабку і сам нейдзе пашоў. Дак яна ўжэ тая бабка:
— Хадзі-хадзі, ваўчочак (недзе пашоў, мо што), расці-расці, пянёчак.
А воўк:
А што ты, бабко, кажэш?
— Нічого, ваўчок, я кажу, каб ты скарэй там пасядзеў.
Да й абратно, ужэ гэта бабка кажа:
— Хадзі-хадзі, ваўчочак, расці-расці, пянёчак.
А патом ужэ прышоў воўк. Ой, ужэ бабка вырасла, а воўк — аў-у! Пянёчак вырас, бабка ўжэ высока, а воўк драпае кіпцюрамі — аў-у! А бабка ногі падгібала, каб воўк ні сцягнуў з пянёчка. Ну, ужо воўк гэты пашоў, таго бычка есці, што загроб, закапаў. А бабка памаленьку ізлезла і пашла трапінкаю, бабушка. Ідзе-ідзе, ідзе-ідзе, у лясу стаіць маленька хатачка-ізбушачка ў лясу. А тая бабка галодна. А там было тры козкі, тры козкі. Бабка зайшла. І гэта дзверца з маслечка, а печка з сырчыка, у тых козачак. Баба ўзяла да тых дзверцаў налізаласа, налізаласа і печку накусала, сырчыка. А ў іх ночвачкі, што бяльё жмуць, і бабка ўзяла раз — пад ночвачкі, навярнуласа. Прышлі козкі-розкі.
— Хто тутака быў? Хто печку лізаў? Хто дзверы кусаў?
Німа нікого. Яны ўзялі да адну козку пакінулі пілнаваць, а самі пашлі на пашу, козкі. Тая бабка палядзела, як козачка ўжо заснула, і козачка спіць і ўжэ — а-х-хэ, х-хэ! Бабка чуе, што козачка храпе, вылезла, печкі наеласа, дзверцаў палізала — абратно пад ночвачкі. Яны:
— Ну, і што? Хто лізаў?
Так яна кажа:
— Нікого не было, я ж пілнавала.
— Наверна заснула. Што гэта ты.
Другую пакінулі козку, другая тожа гэтак заснула. Бабка тожа вылезла, пад’ела ўдзень раз і сырчыка ото з печкі, і дзверцоў налізаласа, абратно пад ночвачкі. Трэтцю пакінулі козку. Трэтця ўжэ пілнуе і лягла. Дак ужэ адным вокам гэтым спіць, правым, на левы бок лягла, а гэтым падглядвае. А гэтым заснула. Бабка выгледзела, козка храпе, а воко, глаз закрыты, ужэ спіць козка. Ізноў бабка налізаласа дзвярэй, печкі нагрызласа. Прышлі:
— Ну і што? Дапілнавала ты?
— Дапілнавала, дапілнавала. Вонь о во старая карга пад ночвамі сядзіць, дапілнавала.
Яны яе ўжэ ўзялі ўтрох да рагамі, бабку рагамі. Да тая ад сябе грабе, тая ад сябе, рагамі. Яна:
— Козачкі, розачкі, ні беце мяне, ні глумеце мяне. Я вам буду сырчыкі ляпіць і маслечко біць, я буду з вамі жыць.
— Ну, глядзі, каб з намі жыла і нас даіла.
Яна ўжэ жыла з імі (нашы дзеці пытаюць: і гэта ўжэ цыцачкі яна цыр-цыр-цыр-цыр — малачко, да ў збаночкі, да ўжэ сырчыка, да маслечко).
Яна з імі была доўго. Бабка з козкамі. Патом:
— Козкі-розкі, я саскучылася без свайго дзеда, пайду я ў сваю дзярэўню, што ён там робіць.
Яны ўзялі маслечко далі козкі, сырчыка далі. Па-а-шла яна той жа трапінкаю. Ішла-ішла, ішла-ішла. Патом прыходзіць у сваю дзярэўню. У яе дзеда свеціцца агонь, а ён як печка да комін, труба, на том прыпечку таўчэ кашу картапляну. А яна выглядзела праз акно, да на крышу ўзлезла бабка, да маслечка кіне туды. Ён думае: што гэто, лятаюць галкі, нешто галкі ўкінулі. Патаўчэ, патаўчэ, паспытае — укусна.
— Галачка-варонка, ашчэ што шыбні!
А тая бабка возьме сырчыка, сырчыка, із крышы, із коміна сырчыка. Той дзед патаўчэ-патаўчэ — укусная каша картапляная, сырчыка. А патом ужэ тая баба то маслечка, то сырчыка. Патом ужэ злазіць тая баба з крышы.
— Добр вечар, дзеду!
— Добры вечар, бабко! Дзе ж ты, бабко, была?
— Ай! Мяне воўк гэты заўёў у лес да атпусціў, блудзіла па лесу. А што ты, дзедку, ясі?
— Кашу картапляну. А, бабко, паспытай, якая ўкусная.
— А дзе ж ты ўзяў масла? У цябе ж німа нічога.
— А галкі на крышы, у коміне, галкі сядзяць у коміне, дак накі́далі мне.
— Дурніско стары! Якія табе галкі. Это мне козкі далі, я ў козкаў жыла, то я табе кінула, на крышу ўзлезла.
— І-і! Няўжэ, бабко!
— Ну, праўда!
Ну ўжэ жылі із тым дзедам ізноў, ужэ ізноў жылі.