Пра ліску
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 77, спр. 129
аўдыё
ф. 20, воп. 77, ст. 40, № 20
Зап. Барташэвіч Г. А. у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл. ад Еўдакіі Мікітаўны Варашкевіч (Ганіч).
Пра ліску
Была так, быў воўк і была лісачка. Дак воўк узяў і да ўсадзіў хваста ў рэку.
— Бярыса, рыбка вялікая, бярыса, рыбка малая.
Патом воўк выцягнуў рыбкі, хваста атарвалі, воўка білі. Ага, воўка, ага, воўка білі, а хвост, атарваў воўк хваста і поўна там рыбы.
А дзед быў ездзіў у дрова і той хвост выцягнуў і мяшок рыбы назрываў із хваста, наабіраў. І эту ўжэ рыбу вязе. А лісачка пра гэто знала, ліса. Узяла да лягла на дарозе, падхітрыласа. Лягла на дарозе і ўжэ ляжыць. А дзед за тую ліску — ліска ніжывая. І ўжэ ўкінуў яе ў воз на сані, а сам каня паганяе. Рыбы ўжо многа. А тая ліска прадзёрбала таго мяшочка зубкамі і ўсё па рыбцэ да па рыбцэ, усё па рыбцэ да па рыбцэ — павыкідала на дарогу. А патом сама —брык — і ўцякла. А дзед і змёрз. Прыехаў дзед дадому.
— Баба! Як я табе поўна рыбы прыўёз і харошу лісачку на варатнік.
Тая баба пашла.
— Што ж ты мне прыв’ёз? Ні лісіцы, ні рыбы — німа ж лісы, і німа і рыбы.
А тая ліса, пакуль прыехалі, усю рыбку павыкідала, і сама саскочыла.