...

Пра воўка

img

Пра воўка

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 77, спр. 130

аўдыё

ф. 20, воп. 77, ст. 50, № 18

Зап. Костык Т. М. і Вярыга В. С. у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл. ад Ганны Канстанцінаўны Сечка, 1908 г. н.

нумар

СУС 102

Пра воўка
От, ляжыць воўк у лесе. Ідзе паўз яго сабака, пытае:
— Чаго ж ты ляжыш?
— Я ляжу, бо я шавец.
— Ну, дык пашый мне боты.
— Дак падзі за гору, падзі за гору да ўкрадзі, дзядзька, цялушку і прынясі мне. Я з’ем і пашыю табе боты.
— Саджай ногі — будуць боты!
Ён усадзіў ногі і не бяжыць ужо. Ашчэ паляжы ці пастой. Ну, ён гэта стаяў, стаяў, потым жа ж узяўса за ногі добра. Ён хадала́, а гэты воўк за яго, да пакаціў, да «цап», да з’еў, да і ўсё.
Да вот я і шавец.