...

Гарох да неба

img

Гарох да неба

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 77, спр. 140

аўдыё

ф. 20, воп. 77, ст. 63, № 5

Зап. І. І. Крук у 1977 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. ад Марыі Адамаўны Цалагус

Гарох да неба

Быў дзед і баба. Жылі ўдваіх. Дак дзед кажа на бабу:
Баба, пасеймо мы гарох пад палом.
Яна кажа:
Пасеймо, дзеду, хай расце.
Яны пасеялі той гарох. Ужо расце-расце — ужо пад самы пол. Дык яны ўзялі паздымалі той пол. Той гарох расце і расце — ужо пад вот самы паталок, пад стрэху. Ён кажа:
Баба, які ён парасце? Хоць ужо ж і столь паздзіраем. Які гарох
вырасце?
Ужо і садралі столь, той гарох расце ўжо пад самую стрэху. Ён кажа:
Баба, здзярэма стрэху. Які гэта ўжо гарох вырасце?
Садралі стрэху. Той гарох расце і расце. Да вырас пад самае неба.
Кажа:
Давай, баба, ужо гэты гарох нам абіраць, жаць ці што? Гэта такі
вялікі гарох вырас.
Ну, давай, — кажа, — дзед, сажнем гэты гарох.
То гэтак жа не пажнем. Трэба лескі.
Той дзед ужо зрабіў вялікія лескі, прыпер к гароху, лесніца малая, а ён
вырас ужо вялікі. Прыперлі туды і палез дзед абіраць той гарох. Як упаў дзед, да лез туды, а як упаў, дык і разбіўса. Вот і гарох паспеў, а есці яго не еў.