Пра лісічку, коціка і пеўніка
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 77, спр. 129 / (?) спр. 140
аўдыё
ф. 20, воп. 77, ст. 64, № 23
Зап. Барташэвіч Г. А. i Крук І. І. у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл. ад Евы Коўцік.
Пра ліску, катка і пеўніка
У лісічкі было тры дачкі. Дык гэты ж кот ўжо, як лісічка прыбяжыць, сядзе на вакне і пае:
А ў лісічкі да тры дачкі-Настачкі
І Кулеш, і Лямеш, і Кандрацейко.
Дак яна кажа:
— Толькі не выходзьце, да сядзіце.
А ліса ўжо прыйдзе, да пацвільвае іх, штобы вышлі ж. Ну, гэта раз яна пераказала ўжо, другі раз. Прыйшла ўжо гэта лісічка ды на пеўніка, ды і схваціла ж гэтага пеўніка. А гэты ўжо пеўнік крычыць:
— Ко-о-ця-браця, абарані мяне.
Нясуць мяне цераз цёмныя лясы,
Цераз высокія горы,
У глыбокія норы.
Гэты жа ж кот пабег, да і ўчуў жа ж. Да выскачыў, да адбараніў ужэ ж гэтага пеўніка. Адбараніў гэтага пеўніка ды ўжэ ж кажа:
— Ну ўжэ ж, — кажа, — ты не ідзі, не выходзь на акно, не пой.
Ды зноў ліса прыйшла, усё роўна хоча ўкрасці пеўніка. Прышла ліса, зноў кажа:
— Пеўнік-уцеплік,
Выйдзі на акенца да запой.
Твая матка ідзе.
Карабец яец нясе.
— Гэта не маей маткі галасок, — пеўнік.
Зноў гэта ліса пае да кажа:
— А ў лісічкі да тры дачкі-Настасачкі:
І Кулеш, і Лямеш, і Кандрацейко.
Не хоча ж гэты пеўнік выходзіць на ваконцы пець. А дале такі выскачыў зноў на вакно да запеў пеўнік. Ліса зноў за гэтага пеўніка ды зноў панясла ў нору.
Ён і зноў гукае:
— Коця-браця, абарані мяне.
Бо нясуць мяне цераз цёмныя лясы,
Цераз высокія горы,
У глыбокія норы.
Зноў кот учуў, атабраў. А трэці раз ужэ не даганіў і ні атабраў. Так ліса ўкрала пеўніка.