...

Як воўк на каляду хадзіў

img

Як воўк на каляду хадзіў

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 77, спр. 129 / (?) спр. 140

аўдыё

ф. 20, воп. 77, ст. 64, № 24

Зап. Барташэвіч Г. А. i Крук І. І. у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл. ад Мікалая Ёсіпавіча Коўціка, 67 год.

Як воўк па каляду хадзіў

Жыў дзед і баба. Было ў іх пяць авечак, а шосты бычэчак. От і прыходзіць воўк:
— Дай, дзеду, каляду.
Я і заўтра прыду.
А ў дзеда, а ў бабы
Пяць-пяць авечак,
Шосты бычэчак,
Дай, дзеду, каляду,
Я і заўтра прыду.

Дзеду аддаў авечку. Прыходзіць заўтра зноў.
— Дай, дзеду, каляду.
Я і заўтра прыду.

Аддаваў, аддаваў авечкі, аддаў усе авечкі і аддаў бычка. А посля прыходзіцца і бабу аддаваць. Аддаў і бабу дзед. Гэты воўк панёс і бабу. Прынёс бабу ў лес, насадзіў на пень, а сам сеў атдыхаць воўк. Баба кажа:
— Сяры, сяры ваўчочак,
Расці, расці, пянёчак.
Воўк кажа:
— Што ты, баба, кажаш?
— Каб ты скарэй ужо…
Пакуль воўк ужо аправіўся, так эты пянёк вырас. І воўк не дастаў бабу. Паехаў дзед у лес у дровы. Сядзіць баба на пні. Вот дзед забраў да з бабаю астаўся, а авечкі аддаў.