...

Каза-дзераза

img

Каза-дзераза

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 78, спр. 154 (?)

аўдыё

ф. 20, воп. 78, ст. 20, № 6

Зап. І. І. Крук у 1978 г. у в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл. ад Праскоўі Пракопаўны Хадановіч.

Каза-дзераза

Жылі дзед і баба і была ў іх каза. І была ў іх унучка. Яны загадалі ўнучцэ пасціць казу. Унучка тая пасціла-пасціла, гоня дамоў [да цёмнага]. Дзед зайшоў наперад.
Козка-дзярозка, ці піла ты, ці ела?
Не, дзедзька, не піла, не ела. Бегла цераз мосцік, ухапіла кляновы
лісцік, ложачку вадзічкі, [а патом так].
Пагнала назаўтра баба пасвіць. Пасціла-пасціла, пасціла-пасціла. Дзед
абратна забег наперад.
Козка-дзярозка, ці піла ты, ці ела?
Не, дзедзька, не піла, не ела. Бегла цераз мосцік, ухапіла кляновы
лісцік і ложачку вадзічкі, [а патом так].
Ён узяў і бабу забіў. Назаўтра ўжо сам, некаму пасціць. Пасціў-пасціў, пасціў-пасціў. Стала цёмна, гнаў дамоў, забег наперад.
Козка-дзярозка, ці піла ты, ці ела?
Не, дзедзька, не піла, не ела. Бегла цераз мосцік, ухапіла кляновы
лісцік, ложачку вадзічкі, [а патом так].
Дзед рассердзіўся. За нож і давай ён казу рэзаць.
І бабу забіў цераз цібе, і ўнучку!
Давай ён рэзаць казу гэту, рэзаў-рэзаў, ажно нож зламаўся. Ён толькі
паўбока адлупіў. Ён пайшоў у кузню падкаваць гэты нож. Каза гэтая — курбу-курбу — пабегла ў цёмны лес, да ў зайчыкаву хатку. Зайчыка выгнала із хаткі, а сама ў хатку і сядзіць там. А зайчык сядзіць пад сасонкай, дый і плача. Тады ідзець ліса:
Зайчык, зайчык, што ты плачаш?
Як жа мне не плакаць, калі каза з аблупленым бокам выгнала мяне з
маёй хаткі?
Пайдзём, — гавора, — я яго выжану.
Ну, прыйшлі.
Каза-дзераза, паўбока луплена, за тры капейкі куплена, выйдзі з
зайчыкавай хаткі!
Яна кажа:
Як выплыву ды выплыву, так пойдуць клачкі па завулачках!
Спужалася ліса, уцякла. Сядзіць зайчык абратна пад сасонкай плача. Ідзець воўк.
Зайчык-зайчык, што ты плачаш?
Як жа мне не плакаць, калі каза з аблупленым бокам выгнала мяне з
маёй хаткі?
Ну, пайдзём зараз выжанем яе.
Прышоў воўк:
Каза-дзераза, паўбока луплена, за тры капейкі куплена, выйдзі з
зайчыкавай хаткі!
А яна кажа:
Як выплыву ды выплыву, так пойдуць клачкі па завулачках!
Спужаўся воўк, пайшоў. Ідзець мядзьведзь. Сядзіць абратна той пад
сасонкай плача.
Зайчык-зайчык, чаго ты плачаш? Як жа мне не плакаць, калі мяне
каза-дзераза з аблупленым бокам выгнала з маёй хаткі?
Ён кажа:
Выжанем яе.
Прышоў мядзьведзь:
Каза-дзераза, паўбока луплена, за тры капейкі куплена, выйдзі з
зайчыкавай хаткі!
А яна:
Як выплыву ды выплыву, клачкі пойдуць па завулачках!
Спужаўся мядзьведзь, уцёк. Ляціць ужо чмель. Ляціць і [гудзе]:
Зайчык, зайчык, чаго ты плачаш?
Як жа мне не плакаць, калі каза з аблупленым бокам выгнала мяне з
маёй хаткі?
Хадзем — я выганю.
Не ўжо! Ліса не выжала, воўк не выжаў, мядзьведзь не выжаў і ты ня
выжанеш.
Пайдзём, гавора, выжанем.
Гэты зайчык бяжыць, чмель ляціць. Прыляцелі. Чмель гавора:
Каза-дзераза, паўбока луплена, за тры капейкі куплена, выйдзі з
зайчыкавай хаткі!
А яна:
Як выплыву ды выплыву, клачкі пойдуць па завулачках!
А чмель гэты — у дзірачку, у дзірачку ды тыкель за луплены бок.
[…]
Прыбегла тая каза к дзеду. Дзед яе дарэзаў ды з’еў.