...

Курка-раба

img

Курка-раба

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 78, спр. 154 (?)

аўдыё

ф. 20, воп. 78, ст. 20, № 7

Зап. І. І. Крук у 1978 г. у в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл. ад Праскоўі Пракопаўны Хадановіч.

Курка-раба
Жылі-былі дзед і баба і была ў іх курка-раба і пеўнік-сакалок. Пашлі яны на сметнічак. Курка знайшла гарашынку, а пеўнік бабінку. Прыняслі яны ў хату дзеду. Дзед узяў нож, [прасек], пасадзіў бабінку пад ложак.
Так расла і расла тая бабінка і раслінка. Дзед мост прасеў. Тады яшчэ расла-расла і ён столь прасек. Яшчэ бабінка расла-расла і ён крышу прадраў. Шчэ б і далей расла туды, пад неба. Ну, паспеў боб і гарох. Палез уперад ірваць дзед, тады баба, тады ўнучка, тады Жучка, тады кошка і мышка. Во і ўсё!