...

Казка пра ката, лісіцу, мядзьведзя

img

Казка пра ката, лісіцу, мядзьведзя

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 73, спр. 73, сш. 1, арк. 1–3, № 1

аўдыё

ф. 20, воп. 73, ст. 52, № 38

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1973 г. у в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ад Улляны Гаўрылаўны Барсуковай, 1907 г. н.

нумар

СУС 103

Казка пра ката, лісіцу, мядзведзя

Жыў дзед і баба. Быў у іх збродлівы кот. Паставіла баба гладышык малака. Кот узяў абярнуў малако і паеў смятану. Баба рассердзілася на ката і завялела дзеду завесці ката ў лес. Дзед завёз ката ў лес, пасадзіў на пянёк, сам адправіўся дадому. А кот сядзіць на пяньку і плача. Плакаў-плакаў — ідзець лісіца.
— А чаго ты так плачаш, невядомы звер?
— А чаго ж я невядомы? — гавора кот.
— Ды вот я ні разу такіх звяроў не відала.
— А чаго ты не відала, давай пазнаёмімся.
Вот кот і гавора лісіцы:
— Я Катафей Іванавіч ляснічы сібірскіх лясоў.
А іна гавора яму:
— А я лісічка-сястрычка.
— Ну вот, пазнаёміліся цяпер, а што мы будзем дальша рабіць?
— Не, Катафей Іванавіч, я цябе прыглашу ў госці, павужынаем, відаць ты ўжо згаладаўся, есці хочаш.
— А як жа, кумушка, чаму ж я не згаладаўся, Лісухна-матухна, ну пайдзём да твайго дому.
Павяла лісіца ката дамой, дала яму павужынаць, пагаварыла з ім, паклала спаць.
Назаўтра утрам прачынаюцца. Пайшлі ўдваём па лясу ўпраходку. Ідзець воўк:
— Здрастуйця, маладая пара!
— Зрастуйця!
— Ды што ета такое,  лісухна-матухна, я такога звера не відавал ні разу, з якім ты ідзеш.
— А чаго ж ты не відавал, гэта Катафей Іванавіч, ляснічы сібірскіх лясоў. Гэта наш начальнік усяго лесу.
— Ну, кумушка-лісухна, ну і парня ты сабе дастала. Ну што б, еслі бы мне з і паразгавараваць.
— А, еслі ты хочаш з ім паразгаварваць, — гавора лісіца, — то прынясі яму барана.
Так Катафей Іванавіч сядзіць і вусы накручывае — бараніну будзе есці. Ідуць дальша. Ідзець мядзведзь.
— Лісухна-матухна, ды што гэта ты такое, пару такую ты нашла, такога невядомага звера.
— Табе невядомы, а мне вядомы. Гэта мой Катафей Іванавіч ляснічы сібірскіх лясоў.
— Лісухна-матухна, а як бы мне з ім паразгавараваць?
— А, еслі хочаш ты з ім паразгавараваць, дак пажалуста, прынясі бычка. Ідзі дзе пастух пасе ў стада, украдзь бычка і прынясі.
Ну вот, дагаварыліся. Пашла лісіца. А дзе ж мы ўстрэцімся з бычком і з баранам. А вот там пад ёлкай пад бальшой. Вот пашла лісічка з Катафеем Іванавічам села пад ёлкай і сядзіць у ажыданні, жджэць быка і барана.
Ідзець воўк, нясе барана, паклаў, а сам за кусцік схаваўся. Патом ідзець мядзведзь, нясе бычка-трэццячка, тожа паклаў ля гэтыя ёлкі, а сам палез на дуба, як каб удабней было глядзець на ката і гаварыць з ім. Катафей Іванавіч выждаў урэмя, пакуль лісіца разрашыла яму пагаварыць з імі, як гапануў на барана, як разбурчэўся, як стаў мяса гэта есці, як стаў цягаць гэтага барана, з барана на быка, божа шчэ ўкуснейшае мяса. Еў-еў… Мядзведзь сядзіць і думае: «Ой, наверна, звер такі, што многа есць, хоць бы да нас не дабраўся, не паеў».
А ваўку захацелася паглядзець яшчэ з-за куста, не відна было за веткай. Ён лапай шавяльнуў ветку, а кот думаў – там мышка і як гапануў на гэтый куст, а кот спугаўся да на гэты, на дуба. А мядзведзь спугаўся, думаў, што кот лезе яго есці, дак на зямлю з таго дуба і пабеглі па лясу крычучы і равучы. А лісіца з Катафеем Іванавічам зацягнулі гэту харошую дабычу ў нару і ядуць-паядаюць цэлы год і віно папіваюць.
І я там была, мёд-віно з імі піла, па барадзе цякло, а ў рот то ні папала.