...

Як дзед ліску забіў

img

Як дзед ліску забіў

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 169, арк. 55–56

аўдыё

ф. 20, воп. 78, ст. 56, № 7

Зап. Крук І. І. у 1978 г. у в. Скрыгалава Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Іосіфа Рыгоравіча Пікузы, 1911 г. н.

нумар

СУС 2 + 1

Як дзед ліску забіў

Ну, вот жыў дзед у Скрыгалові. Запрог каня, паехаў па рыбу. Прыязджае на возеро, прарубаў пелю і стаў лавіць рыбку. Мароз сільны быў, крэпкі. Вот. Налавіў мяшок рыбкі, за рыбку — на сані і вязёт дамой. Ну, ад’ехаў ён метраў дзвесце ад пелькі, вот, сустракае ліса:
— Дзед, што вязёш?
— Рыбку.
— Дай мне немного.
— А ты маладая, чатыры лапкі, пабяжы вунь у маю пельку, умачы хваста, паймаеш рыбкі.
Ну, ліса:
— Спасіба, дзедушка!
Пабегла. Умакнула раз у пелю, выняла — нет рыбкі, другі раз выняла — нет рыбкі, умакнула трэці раз, а хвосцік узяў да «хап» марозам і прыхваціло. Ліска прыг, прыг — няма: хвост прым’ёрз. 
Дзед разварачвае каня і бягом паймаць ліску. Вот. Толькі пад’язджае метраў дваццаць к ліске, ліска пабачыла, што дзед едзе, паймае ліску. Яна прыгнула, хваста адарвала і пабегла. Кроў па снягу. Бяжыць і яна пабегла па снягу. Бяжыць — выбегла — два ваўкі і за этай лісой па крыві. Ліса бегла, бегла, прыбегла к раке, к Прыпяці, а там не замёрзшы було. Яна скікнула на крыжэн і пабегла па ляду. Ваўкі прыбеглі к пелі, пасталі. Што ж, яны не могуць далёка прыгаць так, як ліса. Пасталі і выюць:
— Ау-у-у! Было м’яско да й прапало м’яско.
Павылі і пабеглі назад.
Дзед за рыбку і вязёт дамой. Прыязджае, недалёка ад дзярэўні, страчае ля леса втарая ліса:
— Дзедку, што вязёш?
— А, вот вязу, рыбкі паймаў трохі.
— Падвязі мяне, дзедку, трошкі. Я ўтамілася.
— Сядай.
Снег, пурга бальшая. Дзед укутаўся. Конік ідзе дарогай. А ліска развязала мяшок і ўсю рыбку з мяшка выкінула, з саней.
Дзед прыязджае дадому. Прыходзіць у хату, на бабу кажа:
— Бабо, хадзім памажы рыбу знесць.
Ну, баба з хаты. Адзелася. Вышлі. Дзед к мяшку — парожні мяшок.
— Га!— дзед нарабіў крыку. Паругаўся. Разварачвае коніка — і бягом. Вот. Схваціў руж’ё і прыязджае тудой, кудой ён ехаў.
А ліска ўжо рыбку пазбірала ў варажкі. Села і есць. Ён злажыўся — тах. Лісу ўбіў, а рыбку пабраў у варажках у мяшок. Прыязджае дадому, лісу прывозіць і за лісу, прыносіць у хату:
— Во, бабка, будзе табе варатнік. Цяпер хадзі памажы знесці рыбкі. Вот.
Ну, баба:
— Мо, — кажа, — зноў падманьваеш.
— Не, — кажа, — ужэ прыв’ёз.
Ну, баба пашла. Прынясла гэту рыбку, значыць, у хату. Баба яе ўсыпала ў таз, памыла, пачысціла, наварыла ўхі. Дзед паеў да коніка пусціў у сарай. Ну, і сам, значыць, ужэ паўжынаў і на этам канец.