Каза луплёная (Каза-дзераза)
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 16, арк. 30–32
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 25, № 27
Зап. Крук І. І. і Паўловіч Г. А. у 1979 г. у в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. ад Ганны Фядосаўны Кірушкінай, 1902 г. н.
нумар
АА = ПП 212
Каза луплёная (Каза-дзераза)
Жылі дзед і баба. Было ў яго тры дачкі. Ну, выправіў ён коз пасціць дачку. Яна накарміла, напаіла, аж не здышуцца ўжо. Гоня дамоў. Дзед сеў на вароты, на чырвоныя боты і крычыць:
— Козы мае любыя, ці пілі вы, ці елі?!
— Не, дзедзька, не пілі, не елі. Беглі цераз масток — ухапілі кляновы лісток. Беглі цераз рэчку — ухапілі вады капялечку. Аб том і жывы.
Дзед прышоў, біў-біў дачку, біў-біў і прагнаў у свет.
На заўтра гоня другая. Вот і тая, напасціла ж, накарміла, напаіла, гоня дамоў. Дзед сеў на вароты, на чырвоныя боты і крычыць:
Козы мае любыя, ці пілі вы, ці елі?
— Не, дзедзька, не пілі, не елі. Беглі цераз масток — ухапілі кляновы
лісток. Беглі цераз рэчку — ухапілі вады капялечку. Аб том і жывы.
Дзед і тую дачку лапушыў. Пагнала трэццяя. І тожа так, накарміла, напаіла ўжо. Раскірэчыліся і паўзуць дамоў. Ён зноў успёрся на самую вышнюю гару ўжо і крычыць:
Козы ж мае любыя, ці пілі ж вы, ці елі?!
Адна ўжо меркіча:
— Ме-е-э-э-э-э! Не пілі, ня е-е-елі. Беглі цераз масто-о-о-ок — ухапілі
кляновы лісто-о-о-ок. Аб том і жывы.
О, дзед саскочыў, прышоў дамоў. Тую ўпялегаў, лапушыў.
Пагнаў дзед сам. О, табе, дзедзя. Хто і цябе лупешыць будзе? Ужо накарміў, напаіў, козы, ідуць. І ён сеў зноў на варотах.
Козкі мае любыя, ці пілі вы, ці елі?
Іна зноў: «Не-е-э-э-э-э! Не-е-э-э-э-э!». І ў трэцці раз: «Не-е-э-э-э-э».
Аааа, дак эта так!
Прышоў дамоў. Тую казу, каторая так эта скрыгітала, паклаў, паўбока аблупіў. І выправіў ея. [...] Каза та і пашла. Яна ж казяніцца хоча. Ён жа яе папялегаў нажом.
Так, прыходжая, стаіць хатка на курынай ножцы.
— Хатка, хатка, пусці мяне казяніцца!
— Не, не пушчу.
Бяжыць пад дубок.
Дубок, дубок, пусці мяне, казяніцца!
— Не, козачка, не пушчу. Упадзе жалудок, уб’е, казянёначка, табе
будзе гора, а мне большае!
Пабегла каза дальшы. Прыбегла. Хатка стаіць. Яна ў ту хатку.
— Хатка, хатка, пусці мяне казяніцца.
— Не, не пушчу. Прыдзе валчышча-дурнішча, цябе зарэжа і мяне.
Усё-такі падпаўзла ў хатку. Казянілася. І жыве там, і пажывае. І бок той аблупіўся і зарос, і дух ёй вон.