Пра лісу
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 1, арк. 1
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 25, № 25
Зап. Крук І. І. і Паўловіч Г. А. у 1979 г. у в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. ад Ганны Фядосаўны Кірушкінай, 1902 г. н.
нумар
СУС М2 ПП 1 + 2
Пра лісу
Ехаў крамашнік, вёз чатыры яшчыкі рыбкі, а бяжыць ліса. Не бяжыць, сабрахала, галубок мілы, ляжыць ліса. Той ужо сагнуўся, за гэтую лісу, думае, за лісу: «Гэта ж будзе бабе варатнік хутка добры, хутка добры». Падняў яе, паклаў на ету таранку, а гэта ліса шыбель да шыбель та хвосцік — што хвосцік то галоўку, што хвосцік, то галоўку — чатыры яшчыкі перашыбала, а эты крамашнік едзе:
Но, но, но-о! Но, но, но-о! Прыедзем, эта ж чатыры яшчыкі прадаці.
Прыязджае к дзядзьку начаваці, стаў коніка адпрагаці, а лісы нямашака.
Ах! Халера цябе зацягні. Ну дзе ліса дзелася? Знікла.
Нішчымныя яшчачкі стаяць.
А, Божа мой, Божа!
А ліса ўсё паскладала і дамоў. Ну, прыбегла, што ж сядзіць там ўжо воўк тэй на ляду. Ідзець бабы вады з кароміслам. Давай ваўка таго біці, а хвост прымёрз. Душылі, душылі ваўка. Воўк атарваўся, а хвост кала лёду астаўся і пабеглі к сукінаму сыну дамоў. Ужэ няма чаго брэхаць.
Пра лісу
Ехаў крамошнік і вёз рыбу і етыя яшчыкі, і ляжыць ліса ўперак. Ён за яе, на воз ускінуў і так ехаў ужо, ехаў. Яна параскідала ўсю. Тады прыязджае дамоў:
Баб, прывёз табе харошы варатнік!
Зір, нічога ні лісы, ні рібы. А ліса сабрала, да пад дуба да сядзіць дай есць. А воўк бяжыць:
Кумка-галубка, гдзе ты ету рібку брала?
А, ваўчышча-дурнішча, ты нідзе не найдзеш. Вон ідзі ў проруб,
усадзі хвост, так: «Бярысь, рібка бальшая і маленькая». Ты, — гавора, — прынясеш і да ты будзеш есці.
Ну, й пашоў. Пашоў, сеў. Сеў у пельку, у прорубу і сядзіць. Ну, што ж. Умёрз хвост. Ідуць вутрам бабы ваду браць, а еты…. Воўку неяк уцякаць. Аны давай біць яго, ваўка! А ліса ў дзярэўню, да баба дзежку мясіла, яна ў тую дзежку ўлезла, абмазалася ўся, абмазалася. Зноў пад дуба, сядзіць. А хвост у ваўка атарваўся. Ён ідзець. Кроў цячэ. Тады ўжэ што. Ну:
Кумка-галубка, што ж ты, — гаворыць, — міне абдурыла. Міне і
білі, былі ўбілі.
А, — гавора, — міне болей білі. Во і мазгі пацяклі ў міне: пабілі
харашо тожа.
Ну, садзісь, — гавора, — я цібя павязу. Ты біта.
Яна села на яго, ён павёз. Яна й прічытае:
Біты нябітага вязе. Біты нябітага вязе.
І ўсё.