...

Ліса і вінаград

img

Ліса і вінаград

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 40, арк. 110

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 25, № 28

Зап. Крук І. І. і Паўловіч Г. А. у 1979 г. у в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. ад Хвядоры Пятроўны Кавалёвай.

нумар

СУС ПП +154

Ліса і вінаград

Жыў дзед і баба і пасеялі паўгароду вінаграду. Што ж. Унадзілась лісіца із лесу. Стаў вінаград ужо паспяваць, і ліса — гэта — шчыпя і шчыпя. Баба гаворыць:
Дзед, хто ў нас вінаград ірве?
А, баба, нада пасцярэч.
Вот і лісіца ходзя і ходзя. Ён узяў сабаку навязаў і сам там сцеражэ ўжэ. Вот ідзець.
А, во, — кажа, — злодзей.
Так атвязаў сабаке, яны як пагналі яе ў лес. Гналі, гналі, бегла, бегла, то аб пень, то аб калоду, білась, білась. Ускочыла ў нару — і ета — сабакі ўслед і крычыць:
Хвосцік, ты рад?
Не.
Вушкі, рады, што ўцяклі?
Рады?
А вы, ножкі, рады?
Рады.
А ты, хвосцік, рад?
Я не рад.
Так:
Наце, сабакі, есця!
Яны як узялісь, выцягнулі лісу і з’елі яе. Усё.