Пра бычка (Шкодны бык)
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 13, арк. 23–24
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 25, № 31
Зап. Крук І. І. і Паўловіч Г. А. у 1979 г. у в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. ад Хвядоры Пятроўны Кавалёвай.
нумар
ПП 158
Пра бычка
Жыў дзед і баба і быў у іх бычок. Баба і кажа:
Паеду я ў лес.
Баба паехала. Ну, ехала, ехала. Санкі. Па снягу едзя і не бачыла, калі тый воўк сеў.
Ох, ваўчышча-дурнішча, мае слабыя санкі.
Я лапку толькі палажу!
Ну, садзісь.
Ехалі, ехалі, бяжыць мядзведзь і тэй:
Кумка-галубка, падвязі мяне!
Ой, мае санкі слабыя.
Ну, я хоць лапку.
Ну кладзі.
Тады ўжо ехалі апяць ехалі, у лес усе едуць. Бяжыць лісіца, не мядзведзь:
Падвязі, кумка.
Яна гаворыць:
Не, слабыя мае санкі.
Я лапку толькі.
Тады ўжо ізноў едуць. Бяжыць зайчык:
Кумка-галубка, падвязі мяне.
Усе селі. Санкі трэ-эсь! Паламілісь. Ну, што ж надзелалі. Ідзіце ў лес мацерыалу. Яны пашлі. Мядзведзь нясе дуба, воўк нясе жардзіну, а зайчык — пруцікаў. Нясуць пачыняць санкі. Ну, яна і гавора:
Нічога з гэтага мацерыялу не здзелаеш.
Так, пашла сама. Сядзіце, кала бы́ка тут, на санках. Пашла, прынясла, які нада. Яны быка этага таксама із’елі, выцягнулі ўсё нутрыё, вераб’ёў нагналі і сядзяць спакойна. Не, самы разбегліся. Прыношае (ліса), санкі ладзіць. Наладзіла і запрагла яго. Стук яму па баку:
А, дурнішча-бычышча, нажраўся аж салома тарчыць.
Выцягнула салому, вераб’і выляцелі і бык разваліўся. І ўсё.