...

Пра бычка

img

Пра бычка

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 12, арк. 19–22

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 25, № 30

Зап. Крук І. І. і Паўловіч Г. А. у 1979 г. у в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. ад Ганны Фядосаўны Кірушкінай, 1902 г. н.

нумар

СУС 158

Пра бычка

Ну, жыў сабе дзед і баба. Быў у яго бык, такі як у Маркуна быў. О-о! Дабрэнны-палавенны. Ой-яй-яй! Як сядзе ўжэ — вох! вох! вох! Едзе ўжо, дак пыль перад ім, хвост угору, галаву дудкай. Пашоў!Пашоў! Ну, што ж. Вот едзе. Гоп! Воўк на сані. Сеў. Бык тэй што, круціцца. Чуе, што воўк. Ён і ў той бок, як паверне, санкі звернуцца, абернуцца — няма. Тады павернецца — і няма. Як дзернуўся галавой у дуба, пазбіваў рогі. А божа мой, а божа мой. Ідзе бык без рог. К яму дзед. Наперад — гэта ўжо дзеда быў бык. К яму дзед наперад:
Бычка, мой бычка, цяпер цябе не ўгадаць, галава ў цябе стала як у
індычы.
Ён:
Э, -э-э-э-э, — калоць дзеда, калоць.
Ён:
Стой, стой, стой, мой бык! Стой, стой! Стой як індык!
А ён ды гарджып ды на дзеда. Дзед крычыць:
Спасайце! Дару вам бы́ка.
Ну, што ж, кінуў дзед быка. Ваўчышчы дзе былі дурнішчы. Усё нутрэ выцягнулі, выелі да аснуванія: і кішкі, і ўсё.
Што ж іздзелаем?
Нагналі яму поўнае нутро вераб’ёў, заткнулі саломкай, скруцілі дужа-дужа. Запеталі быка, запеталі. Стаіць. Дзед назаўтра:

Пайду ж я туды, дзе быка ставіў.
А вераб’і быка заклычылі!
Ах, божа мой, божа.

А тую ж дзед кожу паклаў. Як ісцягнулі зноў воўкі. Прышлі ўслед за гэтым, за дзедам і кожу тую ўвалаклі. І бабе ні хусты, ні чаравік няма. Баба ізноў:

А ты мой дзедзя, дзедзя,
а на ком ціпер паездзя.
А куды ж ціпер дзед
кінецца, у якую даліну,
на якую хварабіну.

А цішай, бабачка, не плач, не плач. Луччай паскачы.

Як жа мне ня піці,
Як мне не гуляці,
Што няма быка —
Некага наняці.
Во як нада жыць! І па быку не нада плакаць.