Коцік, пеўнік і ліса
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 6, арк. 4–5
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 26, № 26
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у в. Ясенкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. ад Ганны Несцераўны Цупікавай, 1916 г. н.
нумар
АА* 61/ ІІ = ПП 61 В
Коцік, пеўнік і ліса
Жыў коцік і пеўнік у хатачцы ў сваёй. Коцік хадзіў у лес, а пеўніка дома астаўляў. Ну, і лісічка ўвазнала, шчо пеўнік адзін дома. Падышла і пачала яго прасіць:
— Адчыні, пеўнічак, адчыні, галубчык!
Ён узяў і паверыў ёй і адчыніў. Лісічка за яго і на плечы і нясёць. А коцік з ахоты ідзе, із палявання, бача — пеўнік крычыць. Крычыць:
— Коцік-брацік, паратуй міне! Міне лісічка нясе ў крутыя горы, у вялікія ляса! Прапаў я!
Коцік сычас жа насустрэчу і пеўніка таго адбараніў. Прывёў дамоў, яго пасадзіў і зноў яму прыказаў:
— Глядзі ж, болей не адкрывай! А то будзеш із’едзен.
Пеўнік не паверыў коціку, толькі коцік пашоў на паляванне далёка-прыдалёка, і ён узяў (ізноў падышла лісічка, пад каціны голас пачала каўкаць і прасіцца) думае: «Эта брацік прышоў мой». Яна адкрыла, а ён — хоп! — цуп! за яго і панёс. І ўжо болей коцік не атабраў, і лісічка з’ела пеўніка.