Пра брахуху-казу
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 14, арк. 25–26
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 26, № 27
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у в. Ясенкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. ад Ганны Несцераўны Цупікавай, 1916 г. н.
нумар
ПП 212
Пра брахуху-казу
Была ў дзеда козы, вялікія-прывялікія. Ну, дзед любіў тых коз. І яна звыклася яму брахаць, дзеду. Прышлі к бабе ўнукі. Яна, тая каза… ужо вясна. Дзед і кажа:
— Паганю-ка яе ўжо, баб, пасціць.
— Да гані, дзедка-галубчык.
Ён пагнаў пасці. Пас, пас, напас іх і гоня. Ішлі козкі чэраз масток, ухапілі лісток і дамоў. Дзед, не буду казаць, прыгнаў, наперад і спрашуе:
— Козачкі-розачкі, ці пілі вы, ці елі?
— Не, дзедачка, не пілі, не елі. Беглі чэраз масток, ухапілі кліноў лісток.
— Ах, вы ж, пагуляй! Баба, гані-ка ты.
Баба тожа напасла, напасла харашэ ж і гоня дамоў. Ён ізноў, дзед, і спрашуе. А яны зноў брэшуць. Дзед усё эта матае на вус: «А, во якія вы брахухі!»
Ну, пагналі ўжо і ўнукі, прышлі к бабі. Унукі паслі, напаслі, у такія ўвойдуць. Дзед ізноў забег, а яна зноў адно кажа, як і первы дзень. Эй, дзед узяў рассердзіўся, за казу і ўбіў, аблупіў палавінай, над дух павесіў кожу, а яе адпусціў палавінку. Яна як пабегла. Бегала яна, бегала і забегла к адной старусі ў хату — і пад печ. Хто не хадзіў выганяць, не вылазя:
— Шчо жа мне дзелаць?
Лісічка прышла. Выганяла-выганяла, не выгнала. Воўк прышоў, гудзеў-гудзеў, ня выгнаў. Ніхто ня выганя. Баба тая ўжо бедная плача, і ніхто ўжо не прыходзіў. «Прапала будка мая, хата». Дзе жа мне жыць. Хоць ты выходзь!
Ляціць пчала. Як загудзела, як заляцела:
— Чаго ты, бабка, плачыш?
— Да вот, забегла каза і вой ня вылазя, а як жа мне жыць, шчо яна, як кто падойдзе, дык яна кажа: «Ня йдзіця. Тут каза сядзіць, паўбока луплена, у дзеда куплена».
Яна:
— Стой, бабка, не журысь, я выганю.
Як прыпалі тыя пчолы на той бок на луплены, да як пачалі кусаць, яна выскачыла. Не сваім матам і пабегла ўцякаць.
Вот ета і ўсё.