...

Казка пра лісу

img

Казка пра лісу

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 3, арк. 4

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 4

Зап. Крук І. І. у 1979 г. у в. Лебядзёўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. ад Агаф’і Цімафееўны Беразоўскай, 1895 г. н.

нумар

ПП 1+2+3

Казка пра лісу

Паехаў дзед у базар. Накупляў рыбы. Едзе адтуль, ляжыць ліса на дарозе. Ён за яе — мёртвая ліса. Ён — за яе і на воз. Яна пахватала тую рыбку, у кучку знясла, хадзіце есці. Падходзя воўк:
Дай-ка мне рыбкі паспытаць.
Яна кажа:
Не ляніся, а ідзі налаві.
А як жа налавіць?
Вазьмі да ўпусці хвост у рэчку да й кажы: «Лавісь, рыбка, вялікая і
малая».
Ён упусціў хвост. А як хвост узяў ды прымерз. Бабы прышлі ваду браць у рэчку, а там воўк. Дык яны давай яго біці. Ён віляў-віляў, віляў-віляў, і хвост застаўся ў рэчцы. Уцёк.
Ліса тая пашла да адной бабы, а ў той бабы было цеста. Яна памачыла морду ў цеста. Ёй воўк і кажа:
Дзе-та ты блінцоў наелася?
А ты не знаеш? Вот баба пякла, і я паядала. І я наелася.
Дык ты навучы, як жа гэта так?
Яна кажа:
Дак так, вазьмі і ты […] к бабе той. І баба тая табе блінцоў дасць.
Ён пайшоў. Дык яна яго як ударыла тая баба, дак ён пабег без памяці.