...

Казка пра зайчыка і вавёрачку

img

Казка пра зайчыка і вавёрачку

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 73, спр. 73, сш. 1, арк. 11, № 4

аўдыё

ф. 20, воп. 73, ст. 52, № 42

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1973 г. у в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ад Л. С. Кастылёвай.

нумар

СУС 212

Казка пра зайчыка і вавёрачку

Вот вавёрачка збудавала маленькую хатачку, ну і зайчык тожа здзелаў хатачку. Зайчык хоча абдурыць вавёрачку: у вавёрачкі хатка харошанькая, а ў зайчыка плахая хатка. Вот ён вавёрачкі і гаворыць, зайчык:
— Вавёрачка, давай заменімся на хатачку, у мяне хатачка большая, будзе табе дзе паскакаць. Ты ідзі ў маю, а я ў тваю.
Ну яны тады ўзялі і сагласіліся, і пайшла туды вавёрачка ў тую хатачку, а зайчык у харошанькую, паглядае, што харошанькая і ўжо вавёрачку туды не пусціў, там і застаўся.