...

Дзед, ліса і воўк

img

Дзед, ліса і воўк

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 5, арк. 7–8

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 8

Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.

нумар

ПП 1+2+3+4

Дзед, ліса і воўк
Паехаў дзед у горад. Ну, і набраў рыбы, пірагоў і едзе. А ліса на дарозе прытаілася, ляжыць, бытто здохла. Ён паглядзеў да кажа:
Ну, во, бабе добры будзе варатнік у шубу.
За яе — на воз і вязе. Сам сеў у перадок і каня паганяе. Ліса эта мяшок прагрызла, рыбку павыкідала, пірагі тые павыкідала і сама ўцякла. Дзед прыязджае:
Баба, адчыняй варота, я табе шубу вязу! На шубу варатнік.
Ну, давай.
Цап-лап — няма ня рыбы, ня шубы, ня варатніка, нячога. А Божа мой!
А тая ліса саскочыла, рыбку тую пазбірала, села пад дрэва і есць. Ідзе воўк:
Кумка, што-та ты ясі?
Рыбку.
А дзе ж ты набрала?
Э! Пашла ў пельку хвост усадзіла да кажу: «Бярысь, рыбка, малая,
бальшая – усякая». Дак яна і набралася.
Дак дай мне.
Ідзі папробуй ты ўсадзіць хвосцік у пельку.
Ён пашоў: сядзіць на этым…
Бярысь, рыбка, малая-бальшая — усякая.
Хвост падняў раз, падняўся: «Ой, не, мала. Няхай болей». Ну, сядзеў-сядзеў пакуль хвост прымерз. А тая ліса прыбегла ў хату, а баба блінцы пячэ. Кажа:
Добра, бяжыце скарэй к воўку. Прымерз у пельке. Бярыце да біце.
Яны як сталі таго ваўка біць, воўк вырваўся, хвост атарваўся. А ён сам пабег. А ліса тая за блінцы зноў села, сядзіць есць. Ён ідзе:
Кумка, што гэта ты ўжо ясі.
Ой, кум, мозачкі. Есці захацела, да аб дрэва ды ўдарылася, дак
мозачкі выскачылі, дык я ем.
Дак дай мне.
Не, мой кумок. Падвязі мяне дадому, бо я ўжо не дайду. Галоўка мая
баліць.
Ну, садзісь.
То яна едзе і кажа:
Біты нябітага вязе, біты нябітага вязе.
Што ты, кума, кажаш?
Ну, кажу, кумок, што скарэй вязі, а то мая галоўка баліць.
Ён прывёз, яна ўскочыла і пабегла, а воўк паваліўся і здох.