Сабака і воўк
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 7, арк. 10–12
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 9
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.
нумар
ПП 101 + 100 + 104
Сабака і воўк
Жылі дзед і баба. Быў сабака ў іх. Стаў стары, сляпы, стаў ня бачыць і ня чуць. Яны кажуць:
Ну, што ж мы цябе будзем карміць.
Узялі выгналі яго. Ён і пайшоў. Ідзе ўжо:
Пайду ў лес, няхай мяне воўк і з’есць.
Вот прыходзіць. Сустракае ваўка.
Ой, воўк, із’еш мяне.
Ён паглядзеў да:
Ой, худы ж ты вельмі, ня гадзісся ты мне: толькі адны косці. Ідзі, е ў
твайго дзеда да ў бабы парасяты?
Ё.
Ну, дак вядзі мяне. Я ўкраду парасёнка, да буду несці, яно будзе
вішчаць, а ты бяжы за мной і гаўкай, і ты даганяй мяне. Я даганю, табе аддам парасёнка. Баба прыбяжыць і дзед, забяруць таго парасёнка, а цябе павядуць будуць карміць. Адкормяць цябе харашо, тады я прыду цябе з’ем.
Ну добра, дагаварылісь. Ён прышоў, воўк, парасёнка схапіў, а яно вішчыць. Дзед і баба пачулі — бягуць, і сабака ўслед. Вот дагнаў. Аддаў таго воўк парасёнка. Бабе сабака аддаў. Ужо нясуць дадому.
Хадзем, Шарычак, будам цібе карміць і паіць, ты та нам парасёначка
спас.
Ну, кормяць яго і пояць ужо харашо. Адправіўся ужо, прама не ўзнаць як, сабака. Акраз быў празнік прыстольны. Госці пяюць у хаці, ядзяць усё ўжэ. І воўк ідзе да кажа:
Ну, ужо прышоў, урэмя. Ты ўжо адправіўся, я цібя з’ем.
Дак ён:
Эй, ты мяне будзеш есці. Добра мне стала жыць, хочу ўжэ і жыць. Я
табе лучшэй пайду ў дзеда, у бабы ўкраду, што табе толькі пад’есці. Наесся. Як ты мяне з’ясі, дак — надзень. І я табе таго дам, а сам буду жыць.
Ну давай.
Хадзіў, хадзіў у хаце — ніяк. Ён кажа:
Хадзем у хату. Я свет патушу (ужо ж там запалілі свет). Я махну
хвастом, патушу свет і ты ўскоч — і пад стол, а там я тады ўсяго дам.
Ну, яны ўжо — ета — прышлі ў хату, улезлі ухату. Ён патушыў свет, дак ён пад стол і сеў. Сядзіць воўк. А ён ужо і халоднага рінку[footnoteRef:1] і ўсяго, а тады шчэ чарку гарэлкі даў. Ён выпіў да сядзіць ужо і пець хоча. Ён крычыць: [1: Рінка (рынка) — гліняная або чыгунная плоская пасудзіна на трох ножках.]
Ня пей.
А ён пяе:
Госці ж пяюць і я хочу.
І ён давай пець. Тыя прыслухаюцца — што такое? Дзе хто такое,
памагае нам хто. Тады агледзелі — аж гэта воўк. Яны ўсхапіліся, давай ўжо яго ганяць. Ну, сабака яму хату як-небудзь адчыніў, ён уцёк. Пабілі яго, ён уцёк. Ён усердзіўся:
Уся роўна з’ем, раз ты ета нарочна міне завёў, што б мяне там
убілі.
Ну, сабака той просіцца:
Я табе даў як нада, а ты ўжэ міне хочаш і з’есці.
І з’ем. А не хочаш, давай вайною будам.
Ну, давай.
Воўк кажа:
Я прывяду сабе мядзведзя, зайца. А ты што?
А ён кажа:
А я пеўня і ката.
Вот ідуць ўжо там на паляну куды-то ваяваць. Ждалі-ждалі.
Нячутна этага сабакі, — кажа на мядзведзя.
Лезь-ка ты, воўк, на дрэва паглядзі: ня відна іх, не йдуць?
Той улез да кажа:
Ой, я не злезу цяпер з дрэва. Хтось ідзе, красны хлаг нясе над
галавою, а той якуюсь шашку так падняў, нясе. Я не злезу, яны нас паб’юць.
Дык і заяц кажа:
Дык і я ўцяку.
Да і той уцякаць. Астаўся адзін воўк. І воўк пакружыўся-пакружыўся да і той уцякаць. Сабака прывёў на тую паляну. І астаўся ж жыць у бабы і дзеда. Разбеглася яго вайна.