Кот-бургомістр
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 8, арк. 13–14
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 10
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.
нумар
ПП 103*
Кот-бургомістр
Як пайшоў па лясу Кот. Ідзе ліса:
Здрастуйце!
Здрастуйце!
Хто вы такі?
Кот Катахвеевіч! Па бацюшку [Вранавіч]. Прысланы к вам з сібірскіх
лясоў бургомістрам. Вот яна прайшла трошкі, пабегла ад яго. Бяжыць, воўк ідзе.
Ну, серы, у мяне ўжо жаніх ё.
Хто?
Кот Катахвеевіч па бацюшку Вранавіч, прысланы к нам з сібірскіх
лясоў бургомістрам.
А як мне можна пабачыць?
Не знаю, пагавару з ім. Ён сільна страшны. Без гасцінца к яму не
падайдзёш.
Да што гасцінец, няма нічога лягчэй. Я прынясу.
Ну, добра.
Так ідзе мядзведзь:
Ой, Міхаіл Таптыгін, у мяне жаніх ё.
Хто?
Тожа, прыслан з сібірскіх лясоў сюды к нам бургомістрам — Кот
Катахвеевіч па бацюшку Вранавіч.
А можна пабачыць?
Не знаю, страшны. Толькі з гасцінцам нада.
Ну, харашо.
Сустракае ў другі раз:
А што яму прынесці? А што ж прынясці?
Нясі, воўк, барана, а ты — мёду калоду — на мядзведзя.
Ну, добра. А заяц ужо пытае:
А мне што?
Зайчык пытаў, тожа пахвалілася і зайчыку.
А ты качан.
Ну, прыняслі. Той прынёс барана. Паклалі там ламачча, бальшое такое
было, ля таго ламачча — і мёд той, і качан. От яна пашла, яго вядзе. Воўк сеў у ламачча ў тое, схаваўся. Мядзведзь за дрэва сеў, а заяц тожа адбег, там захаваўся, сеў дзе-то.
А яна вядзе, а той кот убачыў, што-та мяса ляжыць, дак ён — прыг на тое мяса да:
Маў! Маў! Маў!
А той воўк думае: «Мала! Мала! Штоб жа цябе пранцы! Барана і таго мала». Да паварушыўся, а ён кінуў мяса да на тое ламачча, думаў — мыш. А воўк выскачыў да ўцякаць, а мядзведзь на дрэва. А кот той спужаўся да на дрэва. А мядзведзь з таго дрэва — бах далоў і ўбіўся. І воўк перарваўся, і заяц уцёк. А кот астаўся над мясам, над медам, над качаном. І ліса ізбегла, схавалася.