Заяц і вожык
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 17, арк. 33
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 12
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.
нумар
ПП 275 А*
публікацыя
БНТ V, 53 – казка згадваецца ў варыянтах
Заяц і вожык
Заяц і ёжык заспорылі, што заяц перагоніць ёжыка, а ёжык кажа:
Я цібя пераганю.
Ну, перамудрыў. Сваю [жонку] паклаў у адном крае, а сам сеў у другом. От заяц кажа:
Давай бегці.
Ды як пабег. Ён прабег трошкі і вярнуўся. А заяц прыбег, аж там яжыха ўжо сядзіць. Кажа:
Зраствуй, я ўжо тут.
Ой, — заяц, — што ж такое? Давай назад?!
Давай!
Той назад пабег. Еты кажа:
Я ўжо тут, а ты шчэ бяжыш.
Ну, давайце шчэ раз.
Ну, давайце шчэ раз.
Бегаў-бегаў заяц і нічога не палучылася, і не дагадаўся, што яго абдурылі.