Прыгоды ваўка
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 9, арк. 15
аўдыё
ф. 20, воп. 79, ст. 42, № 13
Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.
нумар
ПП 121 + 122 М*
Прыгоды ваўка
Ішоў нішчы да запазніўся. Нада начаваць ў полі. А там стаяла дрэва, і такое дуплё, што ён ўлез у тое дуплё і заначаваў. А воўк абнюхаўся, што там ё, прышоў да й лезе. Ён кажа:
Вой, не дастанешь ты мяне.
Ён наззываў ваўкоў. Воўк на воўка сеў і лезуць. Так дасталі дзеда. Ён кажа:
Ой, каму-каму, ну ніжнему болей будзе, болей друка дам.
Да друкам замахнуў, а тыя пасаскаквалі — уцякаць, да таго паранілі воўка, трэцяга ўжэ. Той ужо ідзе, кульгае. Тыя паўцякалі, а ён кульгае. А тут ходзіць кабыла з лашонкам. Ён думае: «Хоць і з’ем гэтага лашоначка, інача ж есці ўжо хочу».
Кабыла кажа:
Вой, дай ты мне, я яго пакармлю.
Ён ужо сеў аддыхаць, а яна паняслася, уцякла.
Ён далей ідзе-ідзе. Авечкі стаяць, баран. Ён: «Ну, барана з’ем».
А ён:
А-ай, як ты будзешь мучыцца. Дак дай-ка ты ідзі стань пад гарой, а я
з гары буду ляцець і табе прама ў рот. Ты мяне і з’ясі.
Ён разявіў, воўк, рот, а баран як бег, так як ударыў яго, так і ўбіў. І ён барана не з’еў, а сам убіўся. Вот і ўсё.