...

Пра трох парасят

img

Пра трох парасят

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 79, спр. 166, № 10, арк. 16

аўдыё

ф. 20, воп. 79, ст. 44, № 7

Зап. Крук І. І. у 1979 г. у п. Прасвет Гомельскага р-на Гомельскай вобл. ад Соф’і Трафімаўны Паўлянковай, 1907 г. н.

нумар

ПП 130


Пра трох парасят

Жылі тры парасяткі. Ну, і падходзіць зіма халодная. Адзін хрук кажа:
Давайце здзелаем сабе хатку.
Другі кажа:
Ай, я й так пражыву, у саломку зарыюся і так буду.
А трэці кажа:
А, цёпла, шчэ і так паваляюся, шчэ рана.
Ну, а той стаў, здзелаў сабе хатку харошаю і даждаліся зімы. Тай
ляжыць у том. А той у салому зарыўся: ня бярот то дождж, то снег прамятае. А таму няма ні саломы, нічога. Той жа думаў на сонейку усё ляжаць. Дак яны к яму давай прасіцца:
Пусці нас ужэ, болей ня будзем так. Будем і мы так загадзя ўсё
дзелаць, мы і ты.
Ну і пусціў іх ужо ў сваю хатку. Там ужо жылі ўтраём.