Казка пра беднага зайца
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 80, спр. 176, № 13, арк. 30–31
аўдыё
ф. 20, воп. 80, ст. 50, № 19
Зап. Крук І. І. у 1980 г. у в. Уборкі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Кацярыны Міхайлаўны Мельнікавай, 1909 г. н.
нумар
ПП 43
Казка пра беднага зайца
Жыў сабе зайчык у вёсцы – адзін адзінёшанькі. Ну, пазнакоміўся ён з гэтай лісіцай і ўжо дружаць. Лісіца тая знакомілась, знакомілась, дурэла-дурэла і прышла зіма. Ліса села ўжо ў зайцаву хатку і кажа:
Гэта хатка мая, я цябе сюда не пушчу. Я цэлае лета хадзіла тут за
цябе ўбірала.
Ну што ж, заяц сеў пад сасной і плача. Ідзе воўк, кажа:
Зайчык, зайчык, чаго ты плачаш?
А што мне дзелаць? Лісіцу ўжо цэлае лета пускаў у хату, а яна цяпер
мяне не. Як зусім зіма прышла, дык яна мяне ўжо выгнала.
Эта невялікая бяда. Я пайду да выганю.
Прышоў і кажа:
Ану, халтама, выбірайся з зайцавай хаты.
Не пайду. Прыдзеш сюды, дык я табе твой хвост атарву, — яна
гаворыць.
«Як жа я буду без хваста жыць?» — думае воўк.
Ну, пайшоў дальшэ. Ідзе мядзведзь. Ну, што ж дзелаць. Сядзіць заяц, усё раўно плача:
Ну чаго ты, зайчык, плачаш?
А плачу, таго плачу, што нельга не плакаць. Прышла ліса, міне
абманула. Цэлае лета хадзіла ка мне начаваць, а цяпер міне і ў хату ўжо не пускае, ужо зіма на дварэ стаіць.
Ладна, я сычас пайду і выганю яе.
Прышоў, стучыць:
Ліса, што ў цябе за балаўнікі. Пусці зайца ў хату.
А ты хто такі?
Я – мядзведзь.
А, дак ты мядзведзь. Дак я сычас как выскачу, да як вылезу, да як
пачану цябе матаць, дак разматаю тваё ўсё па клочках.
Добра. Ну, ладна. «Начарта мне такая ўслуга», — думая мядзведзь. Сабраўся і пайшоў.
Прышоў петушок заблудзіўся. Блудны такі, кажа:
Зайчык, чаго ты плачаш?
А я плачу таму, што ў мяне гора: лісіца міне не пускае ў хату.
Ну, добра. Мы січас з гэта дзела наладзім.
Ён прышоў у вакно:
Ану-ка, ліса, выхадзі з хаты!
Яна:
А як-жа, баюсь я цябе.
А дзе мае шпоры, а дзе мая шабля! Заяц, нясі-ка мне шаблю!
Вот падходзіць заяц, ну што ён яму падасць, ён жа нічога не зная. Дак ён пятух:
Я вот табе січас дам, галаву адсяку шабляй!
Ліса думае: «Доўга адсеч мне галаву». Ну, паглядзела, а ён выхваціў і з хваста пяро і дзяржыць у лапе — вот шабля. А яна ўжэ думае, што ў самым дзеле што-небудзь страшнае. І выхвацілася. Ну, заяц кажа:
Калі ты мяне ўжо выручыў, будам жыць с табой удваіх.
І жывуць, і пажываюць, і дабро нажываюць.