...

Як заяц і вожык навыперадкі бегалі

img

Як заяц і вожык навыперадкі бегалі

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 80, спр. 176, № 24, арк. 57

аўдыё

ф. 20, воп. 80, ст. 50, № 22

Зап. Крук І. І. у 1980 г. у в. Уборкі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Кацярыны Міхайлаўны Мельнікавай, 1909 г. н.

нумар

ПП 275 А*

Як заяц і вожык навыперадкі бегалі

Ну, што ж. Стрэціў заяц вожыка і гаворыць:
Які ты няўдачны, — заяц так гаворыць, — касалапы, і бегаеш ты
медленна.
Гаворыць вожык:
А я бегаю быстрэй за цібе.
Давай з табой напераганкі.
Ну, давай, толькі дамоў схаджу, пакушаю нямножка.
Вот ён пашоў сказаў сваёй жонцы, што ты ідзі на тую старану паляны, а я, значыць, адсюль. Заяц пабяжыць, дык ты скажаш:
А я ўжо даўно тут!
Ну і пабеглі заяц і ёжык. Ёжык прабег і назад, а заяц бяжыць і бяжыць, ужо бедны бяжыць. Прыходзіць, а там ёжык. Дак ён:
А ты апаздаў, я ўжо даўно тут.
Ну, давай назад бегчы.
Так апяць пашлі. Беглі, беглі, беглі, прыбягае заяц, аж ёжык тут ужо.
Ну вот, я апяць, значыць, цябе перабег.