Мужык, ліса і воўк
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 81, спр. 183, № 8, арк. 37
аўдыё
ф. 20, воп. 81, ст. 45, № 22
Зап. Крук І. І. у 1981 г. у в. Міхалёўка Брагінскага р-на Гомельскай вобл. ад Евы Васільеўны Рудзянок, 1909 г. н.
нумар
СУС 1
Мужык, ліса і воўк
Жыў дзед і баба, нечага было есць. Баба кажа:
Дзед-дзед, запражы коніка, едзь па рыбку.
Дзед і паехаў. Едзя-едзя, прасек пельку ля ракі, налавіў там рыбкі, на сані наклаў і едзе дадому. Аж ляжыць ліса на дарозе. Ну, добрая ліса, будзе бабі варатнік і рыбка. Ну, і едзе ж дзед, а ліса прытварылася да ўсю рыбку паўкідала і сама ўцекла, а дзед не бачыць. Прыехаў:
— Э, баба, адчыняй дзверы, е і рыбка, і варатнік на пальто табе.
Баба глядзіць:
— А дзе яна — няма. Едзь назад.
Так дзед завярнуўся і паехаў назад.
Усё.