...

Казка пра ката, дразда, петуха і лісу

img

Казка пра ката, дразда, петуха і лісу

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 2, арк. 3–4

аўдыё

ф. 20, воп. 82, ст. 29, № 2

Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Анастасіі Фядосаўны Васіленка, 1918 г. н.

нумар

СУС 61 В = АА* 61 ІІ

Казка пра ката, дразда, пятуха і лісу

Кот, дрозд і пятух жылі. Вот дрозд з катом пошлі ў лес дрова рубіць. На пятушка сказалі:
— Ты ж глядзі, еслі ліса прыдзе, будзе цябе выманіваць, а ты не адкрывай акошко. Яна цябе ўхваціць.
Ну, пятушок забуўся, а ліса стаіць і слушае эта ўсе. А пятушок забыўсь, што яму прыказувалі. Ну, от падходзіць ліса да й гаворыць:

— Пятушок-пятушок,
Залатой грэбешок,
Маслена галовушка,
Шаўкова бародушка,
Пасмотрі ў окошко,
Дам цебе гарошка.

А пятушок адкрыў акошко, а ліса за пятушка, да под руку і поташчыла ў свой лес. Ну, а ён ужо крычыць:
— Коця-браце і дроздзе, мяне ліска нясе ў высокія горы, у глыбокія
норы, па бару, па каменню, па ўсякому зелью. Спасайце мяне, браце.
А яны якраз у тэ ўрэмя ішлі з лесу і ўслышалі петушкоў голас. Прыбеглі яны, нагналі лісу, адабралі яго і ўжо прыташчылі яго домой, прыказуюць:
— Мы ж опяць пойдам, а ты глядзі, штоб не адкрываў больш акошка,
як ліса прыдзе выманіваць цябе.
Яны пашлі, а ён ап’яць астаўся. Калі ліса ап’яць прыходзіць, ізноў песню пает, тую ж самую. Да й гаворыць, што:
— Вязлі пшаніцу, рассыпалі пшаніцу па вуліцы, курачкі сабіраюць,
пятушком не даюць.
А пятушок адкрыў акошка да й гаворыць:
— Как это так, не даюць пятушкам!
А ліса ў тэ ўрэмя схваціла яго і зноў у лес паташчыла. Зноў ён гукаў-гукаў коціка, дроздзіка і не дагукаўся.
Так яна яго паташчыла ў лес у нару і з’ела.
Усё.