...

Пра брахлівага козліка

img

Пра брахлівага козліка

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 4, арк. 9–11

аўдыё

ф. 20, воп. 82, ст. 29, № 4

Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Анастасіі Фядосаўны Васіленка, 1918 г. н.

нумар

СУС 212

Пра брахлівую казу

Жыў дзед і баба, і ўнучка ў іх была. Дзяржалі яны козы. Ну, коз нада пасціць. Дзед на бабу гаворыць:
— Жэні, баба, коз пасі.
Баба пагнала, напасла харашо козы і гоніць домой. А дзед вышаў проціў і спрашуе коз:
— Козкі мае, козкі, ці пілі вы, ці вы елі?
Яны гавораць:
— Нет, дзедка, мы не пілі і не елі. Беглі чэраз грабельку, ухвацілі вады
капельку, беглі чэраз масток, ухвацілі кляновы лісток і так жывом.
Дзед прагнаў бабу:
— Заўтра пожэне ўнучка.
Пагнала ўнучка. Ап’яць дзед вышаў стрэчаць. Спрашуе коз:
— Ці вы пілі, ці елі?
А козкі расказалі:
— Мы не пілі і не елі. Беглі чэраз масток, ухвацілі кляновы лісток і так
жывом.
Дзед прагнаў і ўнучку. Ну, што, трэба гнаць самому. Пагнаў ён сам. Пагнаў, напас коз харашо, напас. Зайшоў напярод і зноў спрашуе ў іх:
— Козкі, козкі, ці пілі вы, ці елі?
Яны атвячаюць:
— Мы не пілі, мы не елі. Беглі чэраз грэбельку, ухвацілі вады капельку,
беглі чэраз масток, ухвацілі кляновы лісток і так жывом.
Ну, ён ужэ ўзнаў, што козы брахлівыя. Узяў нажа, парэзаў коз. Парэзаў, стаў лупіць. Адну казу стаў лупіць. Адного бака аблупіў, ана вырвалась, пабегла. Пабегла ў лес, у зайчыкаву хату. Вот зайчык ужэ вышаў да й плачэ. А ідзе воўк:
— Чаго плачаш, зайчык?
А ён гаворыць:
— Што ж мне не плакаць, штось мне ў дом залезло і не можна выгнаць.
— Пашлі выганім.
— Ну, пашлі.
Прышлі. Воўк гаворыць:
— Хто ў маём доме жыве?
Ана гаворыць:
— Я — каза-драбяза, на два бокі луплена, за тры грошы куплена.
Рожкамі скалю, ножкамі затапчу, хвосціком замяту.
А воўк спужаўся і пабег з зайчыкам удзіраць. Сеў зноў зайчык і зноў плачэ. Ідзе ліса:
— Чаго ты, зайчык, плачэш?
— А вот зашло хтось у маю хату, ня можна выгнаць.
— Ну, пашлі выганім!
Пашлі ўжэ. Зноў яна:
— Хто ў маём доме жыве?
А каза атвячае:
— Я — каза-драбяза, на два бокі луплена, за тры грошы куплена.
Рожкамі сколю, ножкамі затапчу, хвосціком замяту.
Спужаліся ліса з зайчыкам і ўцяклі. Сеў, апяць плачэ. Паўзе рак:
— Чаго ты, зайчык, плачыш?
— Да вот зайшло што-та мне ў дом і не можна выгнаць.
— Да пашлі выганім!
А ён гаворыць:
— Да ўжэ і воўк ганіў, і ліса ганіла, а ты ўжэ такі маленькі выганіш. Ты
не выганіш.
— Выганім, пашлі!
Ну, й пашлі. Прышлі і гаворыць:
— Хто ў маём доме жыве?
А яна гаворыць:
— Я — каза-драбяза, на два бокі луплена, за тры грошы куплена. Рожкамі скалю, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
А ён сказаў:
— А я рак-небарак, як ушчыпну, дак будзе знак, — да залез туда на
печку, да як ірвануў яе, дак яна толькі на пол, а з пола на двор, на вуліцу і —пабегла.
Зайчык астаўся жыць із раком. І жывуць.