...

Воўк і касец (кніжная)

img

Воўк і касец (кніжная)

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 14, арк. 31–32

аўдыё

ф. 20, воп. 82, ст. 29, № 16

Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Марыі Сцяпанаўны Антоненка, 1925 г. н.

нумар

СУС… + 122 М* + 122 А

Воўк і касец (Лёгкі хлеб)

Касіў касец. Прышоў час абедаць. Ён сеў і есць. Ідзе воўк, просіць яго:
— Касец, касец, дай мне хлеба.
— На.
Воўк сеў, кусок хлеба з’еў.
— О, — кажа, — укусны хлеб. Як яго, — кажа, — здабываць?
— А я, — кажа, — цябе навучу як.
— А як?
— Ідзі ты, — кажа, — трэба узяць узараць поле.
А воўк спрашуе яго:
— Да і хлеб будзе?
— Не-е-е, — кажа. — Трэба ўзараць, пасеяць зярнятка, забаранаваць
— Да і хлеб будзе?
— Не-е. Зярняткі прарастуць, узойдуць, а патом прыдзе халодная
зіма, усходы пабудуць пад снегам. Снегу нападае, патом на вясне растане снег.
— Да ўжэ і хлеб будзе?
— Не, — кажа яму. — Шчэ не. Шчэ трэба падаждаць, як яно вырасце.
Колас будзе ў яго. А патом працвіце жыта. А патом толькі зжаць яго трэба.
Да ўжэ і хлеб будзе?
Не, яшчэ, — кажа, — не.
— Дак а як?
— Шчэ, — кажа, — трэба намалаціць яго, звазіць на мельніцу,
намалоць мукі. Патом з мукі цеста зрабіць.
— Да ўжэ, — кажа, — і хлеб будзе?
— Не, ішчэ, — кажа, — трэба спякці яго, а патом толькі хлеб будзе.
— О, так — кажа, — доўга ждаць.
— Ну, як доўга, дак ідзі пашукай сабе лёгкага хлеба.
Ён прыходзіць, сустракае барана.
— Баран, баран, дай я, — кажа, — цябе з’ем.
— Давай. Толькі, — кажа, — знаеш што, я ўзбягу на гору, а ты стань
пад гарою, разяў рот. Я буду бегці з гары і прама табе ў рот.
Воўк сагласіўся. Пашлі да гары. Баран на горку збег, воўк пад гарою сеў. Баран разагнаўся, з горкі начаў збягаць і рагамі яго ўдарыў у зубы так, што іскры пасыпаліся ў воўка із вачэй. Воўк падняўся, пашоў дальша.
Ідзе. Ходзіць конь:
— Конь, конь, дай я цябе з’ем.
— На, — кажа, — еж мяне. Толькі, — кажа, — условімся, адкуль ты
мяне будзеш начынаць уперад есці: з галавы ці з ног?
— А я, — кажа, — сагласен адкуль не е.
— Дак, — кажа, — уперад пазнімай у мяне з капыт падковы, а тады
будзеш есці мяне.
Ну і сагласіўся воўк. Конь падышоў, заднімі нагамі ўдарыў яго ў зубы. І так воўк не папробаваў. Адляцеў воўк у сторану. Патом ужо як прышоў у сазнанне, да кажа:
— Еў я, ці я не еў? Есці то я не еў, но папробаваў, які лёгкі хлеб.