Казка пра лісічку
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 19, арк. 38
аўдыё
ф. 20, воп. 82, ст. 30, № 3
Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Вольгі Мінічны Антоненка, 1927 г. н.
нумар
СУС І
Казка пра лісічку
Ішла лісічка лесом. Стрэкае воўка. Бярэ із сабою, і пошлі яны гуляць з воўком. Ідуць, ідуць. Ну, што надаело лісічке ўжо самой волочыцца, аж захоцела ўжо і поеці. Она пошла, на дорогу лягла. Аж вязе дзед рыбу. Она прытаілась мёртвай. Дзед за эту лісічку, положыў на воз і думае: «Бабе воротнік хорошы будзе». Вязе дзед і не аглядваецца. Коня поганяе, штоб быстрэй. А лісічка этам урэмем эту ўсю рыбу поскідала і поглядзела, што значыцца, дзед не бачыць, сама спрыгнула і пошла. Пасела ўжэ на дороге, да эту рыбу есь.
А дзед прыехаў дадому да кажа:
— Бабо! Адчыняй варота, воротніка вязу!
Баба выскачыла, адкрыла дзверы.
— Ну, показуй жэ воротніка!
А няма рыбы, няма і воротніка!