...

Пра казу-дзеразу

img

Пра казу-дзеразу

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 20, арк. 39–41

аўдыё

ф. 20, воп. 82, ст. 30, № 4

Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Вольгі Мінічны Антоненка, 1927 г. н.

нумар

СУС 212

Казка пра казу-дзеразу

Жыў дзед і баба. Была ў іх каза. І ўнучка ў іх была. Адправіў дзед унучку пасці козу. Унучка пасе і поіць, пасе і поіць. Пагнала казу дадому. Жэне, а дзед вышаў напярод, да стаў на вароцех у чырвоных чабоцях да і спрашувае:
— Козанька-галубонька, ці ты піла, ці ты ела?
Ана атвячае:
— Дзедку-галубчык, я не піла, не ела, голадом цярпела. Бегла чэраз мосток, схваціла клянові лісток, бегла чэраз грэбельку, схваціла воды капельку, на том і жыву.
Дзед за ўнучку да под корыто засадзіў. Адправіў бабу пасці на следуюшчы дзень. Баба пасе і поіць, пасе і поіць. Погнала дадому. А дзед абратна вышаў напярод да стаў на вароцех у чырвоных чабоцех да і спрашвае:
— Козонька-галубонька, ці ты піла, ці ты ела, ці ты голадом цярпела?
— Дзедку-галубчык, я не піла, не ела, голадом цярпела. Бегла чэраз масток, схваціла кляновы лісток, бегла чэраз грэбельку, схваціла вады капельку, на тэм і жыву.
Дзед за бабу да ў пограб загнаў.
Пагнаў дзед сам пасці на следуюшчы раз. Ужо і напоіў, і накарміў, і пагнаў дадому. Абратна напярод зайшоў да стаў на вароцех у чырвоных чабоцех да й спрашвае:
— Козанька моя, голубонька, ці ты піла, ці ты ела?
Ана атвячае:
— Дзедку-галубчык, не піла, не ела, голадом цярпела. Бегла цераз масток, схваціла кляновы лісток, бегла чэраз грэбельку, схваціла вады капельку, на тэм і жыву.
Дзед поняў, што коза абмануе. За козу і давай яе, значыцца, ужо лупіць. Біў, лупіў, эта коза ўрываецца. На луплены бок і — пабегла. Бяжыць каза, бяжыць по лесу да трапіла ў зайчыкову хатку. Да забегла ў хатку да ўжэ і села. А зайчык прышоў — занята яго хатка. Ён ідзе ўжо, значыцца, по дорозе да і плачэ. Сустракае яго ліса да й говорыць:
— Чого ты плачэш, зайчык?
Да хто-то ў маёй хаце жыве.
А яна кажа:
— Ну, хадзем я выжэну.
Прышла лісічка да й говорыць:
Хто ў зайчыковой хаце, ухадзі! Ухадзі!
А яна:
— Я каза-драбяза, на два бокі луплена, за тры грошы куплена, ножкаю — туп, хвосцікам — верць, хто подойдзе — тому смерць!
Боіцца ліска. Не пошла до этой козы. Сядзела, сядзела коза, есці захоцела. Вышла яна ў эты іх та́бун, пошла з імі ўмесце гуляць. Прынялі яе. Ідзе яна ўжэ гуляць, ідзе, аж обратно яны ўстрачаюцца такога звярка. Зноў плачэ, што хто-та ў хату залез да й не можна выгнаць. От каза гаворыць:
— Я выжэну.
Пошлі.
— Хто ў хаці, выхадзі!
А рак гаворыць:
— Я — рак-не-дурак, як ушчыкну, дак будзе знак.
А коза гаворыць:
— А я коза-дробяза, за тры грошы куплена, на два бокі луплена, ножкаю туп, хвосцікам верць, хто подойдзе, тому смерць.
Ізлякаўся рак, уцёк із хаткі. І гэтай козе поблагадарылі і казцы конец.