Казка пра лісу
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 29, ст. 53–54
аўдыё
ф. 20, воп. 82, ст. 31, № 22
Зап. Крук І. І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. ад Нэлі Гаўрылаўны Пятровай, 1932 г. н.
нумар
СУС 1+2+3+4
Казка пра лісу
Жыў сабе дзед і баба. Ну, і захацелася бабе рыбкі паесці. Адпраўляе баба дзеда за рыбаю. Паехаў дзед, налаваў рыбы і вазврашчаецца дадому з рыбаю. Едзе ён дадому, а лісіца бегае па полю і чуе запах рыбячы. Ёй так захацелася рыбі паесці. Ну, думае: «Як жа мне дзеда абмануць?». Забегла яна напярод, легла дзеду напярод, на дароге. А дзед едзе і сам сабе й думае.
Ехаў-ехаў дзед, калі конь астанавіўся. Дзед тады: «Што ж та ты астанавіўся?» Глядзіць — лісіца мертва на дароге ляжыць. Дзед за эту лісіцу […] — палажыў у воз. А лісіца этым урэменем, прадрала дырычку, усю рыбу павыкідала, ну, і сама із воза спрыгнула.
Бяжыць эта лісіца назад і па адной рыбіне падбірае. І ўсю рыбу паела, от. Ну, ідзе ўжо яна дадому. Калі страчаецца ёй серы воўк да й гаворыць:
— Кумушка, дзе-та ты была?
Яна гаворыць:
— Рыбу лавала!
— Ну, і багата ты яе налавала?
Кажа:
— Багата.
— Ну, дык научы ж, — кажа, — мяне рыбу лаваць.
Ну, павяла яна воўка, кума свайго, на рэчку рыбу лаваць. Да ўжэ і вучыць:
— Ты, — кажа, — куманёк, ідзі туда, да ў проруб. Хваста, — кажа, — апусці да й прыказувай: «Лавісь, рыбка, вяліка й мала, лавісь, рыбка, вяліка й мала».
Вот так воўк і зрабіў.
І кажа:
— Сядзі да ўтра.
Вот сядзіць воўк да самага ўтра і прыказуе:
— Лавісь, рыбка, вяліка і мала, лавісь, рыбка, вяліка і мала.
Да ўтра ён прасядзеў, да і хвост замерз у вадзе. Ён сюды-туды — няма ўжо ніяк атарвацца. […] «От, налаваў я рыбы», — сам сабе думае.
Ну, людзі папрасыналіся. Зараней жа ўставалі ў старыну людзі. Ідуць ужо эта за вадою к прорубі — аж воўк сядзіць. Сядзіць воўк ужо там. Дак ужо сталі хто вядром таго воўка біць, хто каромыслом, а хто ўжо і з тапаром ідзе проруба рубаць, началі гэтага воўка біць. Білі-білі этага воўка, воўк еты ірваўся, вырваўся, без хваста бяжыць. Бяжыць еты воўк без хваста. А наўстрэчу лісіца ідзе да і спрашуе ўжо:
— Ну, куманёк, а куманёк, налаваў ты рібі?
А ён кажа:
— Ох, налаваў, да ўсякай налаваў.
А ліса пашла і паглядае: «Як жа мне шчэ рыбы паесці?» Ідзе, а там баба бліны пячэ. Ну, вот баба дзе-та вышла з хаты, а лісіца тым урэменем зашла ў хату, наелася бліноў да й думае: «Як жа мне воўка абманіць?» — што б ужо воўк яе зав’ёз. Вот яна за голаву, узяла ў цеста вымазала. Вымазала голаву ў цеста, а сама ідзе. Ідзе ўжо яна, тая лісіца. Да ўжо спрашуе яе кум, воўк:
— Ну, кума, як ты там?
Кажа:
— Ох, Божа мой, як жа мяне пабілі.
— А дзе ж цябе пабілі?
Кажа:
— Паглядзі, як пабілі.
А воўка пабілі, яна ўжо кажа, што і яе пабілі, да й паказуе куму:
— Паглядзі, як у мяне із галавы мозгі лезуць.
Дак воўк тады і кажа:
— Ну, дак сядай, — кажа, — мне на спіну, я цябе пав’язу.
Ну, села ўжо лісіца — кума куму на спіну, вязе лісіцу воўк. А лісіца едзе на ваўку да і прыказуе:
— Біты небітого вязе, біты небітого вязе.
А воўк яе спрашуе:
— Што ты там, кума, гаворыш?
А лісіца яму кажа:
— Кум, эта я гавару так: «Біты бітага вязе, біты бітага вязе».
І ўсё.