...

Каза-дзераза

img

Каза-дзераза

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 82, спр. 201, № 31, арк. 58–61

аўдыё

ф. 20, воп. 82, ст. 31, № 23

Зап. Крук І.І. у 1982 г. у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага р-на ад Нэлі Гаўрылаўны Пятровай, 1932 г. н.

нумар

СУС 212

Каза-дзераза

Жыў дзед і баба, і была ў іх унучка. Ну, і задумаў дзед купіць казу. Паехаў дзед із бабай на базар, купілі казу. Прыязджаюць дадому да й ужо і гавораць:
— Каму жэ заўтра казу пасці?
Дзед і гаворыць на бабу:
Баба, пагоніш ты казу пасці.
Гоніць баба казу, па́сла, па́сла, так напасла, што прама бокі трашчаць у казы, так добра напасла. Ну, і гоніць баба ўжэ казу дадому вечарам. Дзед вышаў на дарогу страчаць да і спрашуе ў казы:
Каза ж, ты мая каза, ці піла ты, ці ела?
А каза будзе гаварыць:
Не, дзедку, не піла, не ела, бегла чэраз масток, хваціла кляновы
лісток, бегла чэраз грэбельку, схваціла вады капельку.
Ну, дзед рассердзіўся на бабу, набіў да і выгнаў із хаты. Ну, каму ж назаўтра пасці казу? Выпраўляе дзед унучку пасціць казу. Разбудзіў утрам, адпраўляе, гаворыць:
— Пагоніш, унучка, казу пасціць.
Пасла, пасла ўнучка казу, так добра напасла, пудогнала, напоіла, боіцца ж унучка, што дзед і ўнучку выганіць. Ішчэ раз напасла. Ужэ цямнее, усе козы папрыходзілі дадому, а дзед ужо ідзе наўстрэчу, сваю казу страчаць. Няма казы. А ён спрашуе:
Дзе ж эта мая каза, не відалі?
Кажа:
Там унучка шчэ пасе казу.
Вот ужэ і ўнучка гоніць казу, ужо цёмна стало. Дзед абратно выходзіць за варота ды спрашуе:
— Каза ж ты, мая каза! Ці піла, ці ела?
— Не, дзедку, не піла, не ела, бегла чэраз масток, схваціла кляновы лісток, бегла чэраз грэбельку, схваціла вады капельку.
Рассердзіўся дзед на ўнучку і ўнучку выгнаў з хаты. Ну, што ж, каму ж назаўтра пасці казу? Прыходзіцца дзеду гнаць.
Пагнаў дзед казу, пасе. Пас, пас казу — напаіў, абратно пасе — напаіў, абратно пасе — напаіў. Гоніць казу дадому. Прыгнаў дадому, а сам зайшоў напярод, выходзіць з-за варот да і спрашуе:
Каза ж, ты, мая каза, а сягоння ты піла ці ела?
Ана гаворыць:
Не, дзедку, не піла, не ела, бегла чэраз масток, схваціла кляновы
лісток, бегла чэраз грэбельку, схваціла вады капельку.
Дзед рассердзіўся на казу. Біў-біў ды і начаў яе лупіць. От каза бры́калася-брыкалася, да і вырвалася да й пабегла ў лес. Бяжыць яна па лесу, бяжыць да дабегла, да глядзіць: стаіць ізбушка на курыных ножках. Яна заходзіць у тую ізбушку, а там зайчык жыве. Яна і гаворыць:
Зайчык-зайчык, пусці ж мяне, казу, ноч пераначаваць.
Ну, і пусціў яе зайчык пераначаваць. Пераначавала каза ў зайчыка. Зайчык рано ўстаў да й пабег за травою ўжо паесці. А каза ўстала да закрылася да зайчыка ў хату не пускае. Вот зайчык прыходзіць дадому, а яна ўзяла ды не пускае зайца. Ну, дак зайчык узяў да й пашоў да сеў на дароге да й плача. Ідзе серы воўк да й спрашуе:
Зайчык-зайчык, чаго ты плачаш?
А ён гаворыць:
Была ў міне ізбушка на курыных ножках, да пусціў казу
пераначаваць, а яна міне ў хату не пускае.
А воўк кажа:
Не плач, зайчык, зараз пойдам, я твайму гору памагу.
Ну, прыходзіць воўк із зайцам, воўк і гаворыць:
Каза-дзераза, адкрывай дзверы, пускай зайчыка!
А каза кажа:
Не, воўк, я — кажа, — не пушчу зайца.
Кажа:
Пускай!
А яна гаворыць:
Адыйдзі, воўк, бо я — каза-дзераза, на два бокі луплена, за тры
капейкі куплена, як дам рогам, дак будзеш за парогам.
Спужаўся воўк, пабег. Абратно зайчык астаўся адзін на дароге. Вот ён пашоў у лес, абратно сеў да й плача. Аж ідзе мядзведзь да й будзе казаць:
Зайчык, зайчык, чаго ж та ты плачаш?
А зайчык кажа:
Была ў міне ізбушка на курыных ножках, я ў ёй жыў, калі папрасілася
ноч пераначаваць каза да гэта мяне выгнала, да замкнулася і мяне ў хату не пускае.
А мядзведзь будзе казаць:
Не плач, зайчык, я твайму гору памагу. Ідзём, я — кажа, — казу
выганю.
Ну, прыходзяць яны дахаты, а мядзведзь будзе і гаварыць:
— А-ну, каза-дзераза, адкрывай дзверы, пускай зайчыка.
А яна гаворыць:
Не пушчу. А ты, мядзведзь, — кажа, — ідзі адсюль, бо я — каза-
дзераза, на два бокі луплена, за тры капейкі куплена, як дам рогам, будзеш за парогам.
Іспужаўся мядзведзь, тожа пашоў. […] Асталася каза-дзераза ў хаце. Бяжыць зайчык, прыбег да рэчкі да й плача. Калі рак выходзіць із рэчкі да кажа:
Зайчык-зайчык, чаго ты плачаш?
А зайчык гаворыць:
Пусціў казу ноч пераначаваць, а яна мяне ў хату не пускае.
А рак гаворыць:
Не бойся, — кажа, — зайчык, я твайму гору памагу.
А ён будзе казаць:
Не, рак, ты мне не паможаш. Як воўк гнаў-гнаў, не выгнаў, ты не
выганіш. І мядзведзь гнаў-гнаў, не выганіў, ты тым болей не выганіш.
А ён кажа:
Выганю! Хадзем!
Ну, і пашлі. Прыходзяць яны дахаты, ну і гаворыць рак:
Каза-дзераза, пускай у хату зайчыка, а то, — кажа, — я табе дам.
А каза будзе казаць:
Не пушчу, я — каза-дзераза, на два бокі луплена, за тры капейкі
куплена, як дам рогам, дык будзеш за парогам.
А рак будзе казаць:
А я рак не дурак, як ушчыкну, дак будзе знак.
Яна як іспужалася да крычыць:
Я ўжо адзяваюся!
Ён абратно крычыць:
Я рак не дурак, як ушчыкну, дак будзе знак.
Я ўжо абулася, адзелася, — і дзвер раскрывае і бягом наўцек.
А зайчык зайшоў у сваю хату да сталі з ракам жыць да пажываць да й дабро нажываць.