Казка пра казу лупленую
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 82, спр. 196, № 44, арк. 80–82
аўдыё
ф. 20, воп. 82, спр. 38, ст. 9
Зап. Крук І. І. у 1983 г. у в. Заброддзе Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. ад Кацярыны Арцёмаўны Ханутаўскай, 1927 г. н.
нумар
СУС 212
Казка пра казу лупленую
Жыў пан, былі у яго слугі. Пагнала дзеўка пасці козы. Пасла, пасла, добра напасла, жэне дадому. Вышаў пан у чырвоных чабоцях, спрашвае:
— Козкі мае, козкі мілы! Ці вы елі, ці вы пілі?
— Ніц не елі, господажэ, ніц не пілі, господажэ, беглі цераз грэбельку, ухопілі вады крапельку, беглі цераз масток, ухопілі кляновы лісток, затым і жывём.
Жах — і таго слугу под карыто, павярнуў, пашоў. Адправіў другога. Пагнаў другі. Пасе, пасе, стараецца пасці, так напас, жэне дадому. Выскачыў пан у чырвоных чабоцях наперод:
— Козкі мае, козкі мілы! Ці вы елі, ці вы пілі?
— Ніц не елі, господажэ, ніц не пілі, господажэ, беглі чэраз грэбельку, ухапілі вады крапельку, беглі цераз масток, ухапілі кляновы лісток, затым і жывём.
Вон другога под корыто навярнуў.
— Я поганю сам.
Погнаў сам, пасе. Пасе, пасе і пасе, жэне дадому. […] Гоніць да дзярэўні, ну, пабег папераду іх. Пабег, пераабуўся ў чырвоны чобоці, забег наперад:
— Козкі мае, козкі мілы! Ці вы елі, ці вы пілі?
Тэ самэ атвячае, што і раньшэ:
— Не елі, господажэ, не пілі, господажэ, беглі чэраз грэбельку, ухапілі вады крапельку, беглі чэраз масток, ухапілі кляновы лісток, затым і жывём.
Ну, што рабіць. […]
— Ну, давай я таго казла, што каторы атвячаў, дак я аблуплю.
Загнаў ён яго, пакаціў, стаў лупіць. Аблупіў, одного бока не кончыў, ён вірваўса той казёл да й побег.
Побег у лісіччыну хатку. Залез на печ і ляжыць. А лісічка ў тэ ўрэмя пошла по ягады, дзеці самі булі, загулялісь там на прызьбе. Прышоў той казёл на печ і ляжыць. Дзеткі прышлі ў хату, на печы штось ляжыць. Што ж рабіць? Папужалісь тыя дзеці, плачуць. Маць ідзе з ягод:
— Чаго вы плачаце?
— Да штось у нашай хаце, ліхе да нядобрэ. Ляжыць на печы.
Прышла маці, праўда: ляжыць, уклалась на печ. Аблуплены бок. Ана ідзе да плача дарогаю.
Ідзе мадзведзь:
— Чаго ты, кумко-галубко, плачэш?
— Штось у маей хаце, ліхе да нядобрэ, да я не выжэну.
— Ходзем, я выжэну.
— Ходзем.
Пайшлі.
— Хто ў этай хаце е, — атвячае мадзведзь.
— Я, — козел обідраны, поўбока надодраны, рожкамі сколю, бородкаю прычаўлю, хвосцікам кроў замяту! — крычыць козел.
Спужаўся мадзведзь, кажа:
— Нічога не будзе, я боюсь, — пошоў.
Ідзе вона бедная зноў дарогаю, плачэ.
Ідзе рак:
— Што ты, кумко-галубко, плачэш?
— Да штось у маей хаце ліхе да нядобрэ, да я не выжэну.
— Хадзем я выжэну!
— О, да шчэ не такія бралісь!
— Выжэну, табе сказаў!
Пошлі. Ідуць. Зайшлі, рак спрашуе:
— Хто ў этай хаце е?!
— Я — козел обідраны, поўбока надодраны, рожкамі сколю, бородкаю прычаўлю, хвосцікам кроў замяту!
Рак атвячае:
— А я рак — не-дурак, як ушчыкну, будзе знак!
І перадком ён туда як шмыгнуў і дрэ таго казла. Як пачаў яго шчыкаць, як начаў шчыпці па-за бокамі. Шчыпаў, шчыпаў, той козел поваліўсь на землю. Вон шчыкае, вон коціцца подлогаю дальшэ; вон шчыкае, вон чэраз порог; вон шчыкае, і так яго выгнаў з хаты.
Цяпер жа лісічка жыве і тому раку подзякувала [і шчэ магарыч паставіла].