Пра казу луплёну
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 83, спр. 212
аўдыё
ф. 20, воп. 83, ст. 48, № 2
Зап. Т. К. Цяпкова у 1983 г. у г. п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. ад Харыты Цярэнцьеўны Сулім, 1902 г. н.
Пра казу луплёну
Было ў дзеда тры козы да тры дочкі. Да послаў одну дачку, а сам насустрач:
— Козочкі, ці пілі, ці елі?
А козочкі:
— Не, дзедухна, не пілі, не елі, беглі чэрэз грэбельку — ухопілі воды капельку, а чэраз мосточак — кляновы лісточак, — тым і жывы,
Узяў ды пор'езаў тыя козы, ужэ і баба погнала. Усіх пор'езаў той дзед і тыя дочкі. Ужэ погнаў сам. А сам наўстречу забег:
— Ці пілі, ці елі?
— Не, дзедухна, не пілі, не елі.
— Ах, калі вы гэтакія, я ж вам дам!
Узяў да порэзаў дзве, а одна ўцякла ў лісіччыну хату. […] Не, у зайчыкову. Сядзіць ужо зайчык да плача. А коза та (одзін бок дзед ей облупіў, а другі не ўспеў), яна побегла:
Я коза-дзераза
Пол-бока облуплена
За тры грошы куплена.
Голым боком покочуса,
Я нікого не боюса.
Хто прыйдзе, того я з'ем.
Плача ўжо той зайчык, плачэ. І медзведзь не выгнаў, ніхто не выгнаў. Ну што ўжо робіць? Хто то ж яе выгнаў? Пчала? Не, певень.
Зайчык кажа: |
— Мядзведзь, не выгнаў, ніхто, а ты ўжо выжанеш.
— Выжану.
Ён ужо ідзе:
Я іду на нагах
У чырвоных сапагах
Несу косу-росу,
Козе голову знесу,
Полезай-ка з-пад печы.
А та коза ўцякла. Да вот і ўсё.
Бацькава парада
— Нада жыць дружна, штоб уся сям’я была крэпкая, дружная, што еслі ўзяць венік, то венік ніколі не пераломіш, а еслі ўзяць па пруціку — быстра зломяць, вот тада і ваша сям’я распадзецца. Нада, штоб венікам былі прочным, звязаным. А венік вот папробай пераламаць — не пераломіш сразу. А як па адной галінцы выцягнеш эты дзяркачык, венік, то яго мігам паламаеш.