Казка пра дурнога воўка
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 17, арк. 31–32
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 5
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Бычын Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Аляшкевіч М. К.
нумар
АА 121
Казка пра дурнога воўка
Чалавек быў такі бедны. Ня было яму дзе авечак зачыніць. Дык ён ў ёўню — даўней гэтыя ёўні, што сушылі дабро, — зачыніў іх. Але гумно далёка. Ладзіўся гэты воўк, падкапацца не можа воўк к авечкам гэтым. Дык ён хвост укладзе ў вакенца і меля, гэтых авечак напужае. Етыя авечкі ў куточку стаяць есці не ядуць. Хазяін гэты і раз і другі раз і трэці раз прыходзіць.
— Што такое, авечкі напужаны? Пайду папілную.
Пашоў папілнаваў, аж гэта воўк укладзе хвост у вакенца і балтае. Авечкі гэтыя ў куточку стаяць і не ядуць.
— Стой жа, каб ты здох! Я табе ўстрою.
Узяў малаток і гвоздзь і пашоў. Толькі гэты воўк уклаў хвост, ён яму за хвост, гваздзём прыбіў к вакенцу. Ну еты воўк атарваў хвост і пабег у лес. Чалавеку этаму трэба дровы. Паехаў у лес, стрэў яго гэты воўк у лесе і кажа:
— Усё роўна я цябе з’ем.
Сабраў ваўкоў цэлую зграю. З’еў яго каня. Тады яго хоча з’есці. Ну, што ён, ён прыг на хвост і сядзіць. Гэты воўк і кажа:
— Давай адзін на адзін узлезем і дастанем за ногі гэтага чалавека з хвоі.
Ну і так ваўкі і зрабілі. Гэты ўжо курчасты сеў падыспод, а яны адзін на другога, адзін на другога. І ўжо вось-вось дастануць за ногі гэтага чалавека. Ён ужо бачыць, што дастануць. Дык ён думае:
— Што б тут рабіць? Куды тут кінуцца.
А потым думае:
— Так, схітру.
Кажа:
— Ну каму каму, но курчастаму будзе, усё роўна яго ўб’ю.
Гэты курчасты спужаўся і думае:
— Атарваў хвост ішчэ і галаву атарве.
Да з падысподу вырваўся. А то як сталі валіцца ваўкі, дык два з верху забілася. І цяпер там ляжаць.