Воўк
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 87, спр. 253, сш. 4, ст. 25
аўдыё
ф. 20, воп. 87, спр. 20, № 25
Зап. Лозка А. Ю. у 1987 г. у в. Дзяржынск Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. ад Лукашэвіч Х. Б.
Воўк
Воўк зайшоў у дзярэўню і зв’ёў сабачку. Дык зав’ёў у лес. Дружаць-дружаць, а сабака кажа:
— Хадзем у нашу дзярэўню ўжэ.
А воўк кажа:
Хадзем.
Прыходзяць у дзярэўню, аж там свадзьба. Гуляе сабачка, ды і воўк пад стол захаваўса. Аж той напаіў ужо сабака і воўка гарэлкаю. А воўк не выдзержаў і зар’ёў:
— Ау-ау-у!
А тыя людзі — зір! А што то воўк? Яны за ваўка — хап! Ды давай біці ды вілкамі, качэргамі. Убілі, аблупілі шкуру. Заняслі ў лаўку, набралі яшчэ гарэлкі больш. І так напіліса, сабачка застаўся ў воўка.