...

Пра бабінку

img

Пра бабінку

Казкі пра жывёл

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 91, спр. 254, сш. 7, ст. 34–35

аўдыё

ф. 20, воп. 91, ст. 6, № 22

Зап. Сысоў Ул. М., Бабкова Л. Л., Богдан Т. П. у 1991 г. у в. Навасёлкі Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. ад Юліі Пятроўны Фядотавай, 1922 г.н.

Пра бабінку

Жыў дзед і бабушка. Ну дзед гаворыць:
— Давай мы пасеем бабінку.
— Ну, давай. Давай.
Пасеялі бабінку. Расла тая бабінка да полу. Вырасла. Тады пол разгарадзілі. Расцець, расцець эта бабінка да паталка.
— Ну, давай разгародзім і паталок.
Разгарадзілі той паталок. Расцець яна да крышы. Ну, і крышу разгарадзілі. І расцець, і расцець. Дакуль яна будзе расці?
Дзед кажа:
— Да неба! Ну нада да неба, нада ж што-та насматрэць на набе. Палезу я на неба.
А баба кажаць:
— Вазьмі ж і мяне, вазьмі ж і мяне.
— А куды ўзяць?
— У мех.
Ну, ён узяў у мех і ў зубы яе і палез. Узяў у зубы і палез. Ну, там палез. Лезець, лезець.
— Ці скора ты?
Ён маўчыць. Яна тады яшчэ спрашваець:
— Ці скора?
Той маўчыць. Тады ў трэці раз кажыць:
— Ці скора?
А ён атвячаець:
— Скора!
І яна — бабух. Паляцела баба тая і разбілася.