Казка пра лісу і дзеда
Казкі пра жывёл
тэкст
ф. 8, воп. 83, спр. 211, сш. 3, ст. 27
аўдыё
ф. 20, воп. 83, спр. 4, № 28
Зап. Барташэвіч Г.А. у 1983 г. у в. Дуброва Перыкаўскага р-на Гомельскай вобл. ад Марыі Іванаўны Грушко, 75 г.
нумар
СУС 1
Казка пра лісу і дзеда
Дзед паехаў па рыбу. Рыбку налаваў повен мяшок. А лісічка кажа:
Дзедку, дарагенькі, дай мне ножку пасадзіць на воз, бо мая ножка
баліць.
А яна тую рыбку ўсю вукінула патроху. Прыехаў дзед, гукае бабу:
Бабо, во бабо, хадзі рыбу есці!
А баба вушла, а німа рыбы. Усю ліса ўкрала рыбку.